Харэўскі і Лаўроўская заклікалі зрабіць «цёмную для Лукашэнкі»
01.01.2011 00:00
—
Разное
|
У Фэйсбуку разышоўся заклік выключыць тэлевізары і святло ў часе навагодняга звароту Лукашэнкі. З ім выступілі, у прыватнасці архітэктарка, доктар гісторыі Ірына Лаўроўская і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Вось што напісаў Сяргей Харэўскі. «Сябры! Мы здранцвелі ў чаканні. Нам хочацца верыць, што ўсё будзе добра. Нам хочыцца верыць у цуд на Каляды. Урэшце, усё павернецца на добрае. І непагадзь зменіцца яснымі днямі. Мы будзем пісаць, маляваць, спяваць і верыць. Верыць, што ўсё будзе добра. Бо мы не самотныя. Нас тысячы! І тыя, хто крочыў поплеч на Плошчах, не мусяць гэтага забыць. Як бы ні было сёння прыкра і горка. Але, перадусім, не мусяць пачувацца самотнымі тыя, хто зараз за кратамі, за тое, што быў разам з намі. Сябры, вамі будзе ганарыцца ўся нацыя. Выйсце заўсёды ёсць. Як дазнацца, хто сябар? Па вокнах. Выключым разам усе электрапрыборы ў сваіх кватэрах. Выключым тэлевізары і радыё. У навагоднюю ноч, 31 снежня, у 23.50, хоць на 10 хвілін.Каб не бачыць і не чуць таго, каго не хочам ні бачыць, ні чуць. Пабудзем пры трапяткіх свечках. Пагаворым з сябрамі і роднымі. І ўбачым у вокнах суседніх дамоў, хто яшчэ з намі! А разам нас багата! Не загінулі мы і не згінем, пакуль нас кліча Беларусь да зары!» Падзяліцца навіной:
Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Фэйсбуку разышоўся заклік выключыць тэлевізары і святло ў часе навагодняга звароту Лукашэнкі.
|
|