1—2 студзеня ў Беларусі чакаюцца снег і мяцеліца. 21.by

1—2 студзеня ў Беларусі чакаюцца снег і мяцеліца

01.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна. Часам снег. Раніцай і днём складаныя ўмовы надвор’я: у многіх раёнах мяцеліца, на дарогах снежныя заносы, па паўночнай палове моцны снег. Днём месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, раніцай і днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём 0 — мінус 5°С, у заходніх раёнах да плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 2–3 студзеня, у Беларусі будзе пахмурна. 2 студзеня часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 7–12 м/с, ноччу месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2–9°С.

3 студзеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–13°С, пры праясненнях да мінус 15–17°С, днём мінус 3–10°С.

У Мінску 1 студзеня часам снег, днём моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, раніцай мінус 5–7°С, на працягу дня аслабленне марозу да 0 — мінус 2°С.

2 студзеня ў сталіцы часам снег, ноччу і раніцай месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 7–12 м/с, ноччу парывы да 15–17 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак каля мінус 4°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пахмурна. Часам снег. Раніцай і днём складаныя ўмовы надвор’я:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика