Расійскія артысты сапсавалі свята віцяблянам
05.01.2011 00:00
—
Разное
|
Скандал разгарэўся 2 студзеня ў Лядовым палацы Віцебска, дзе мусіла праходзіць шоу «Аперацыя „Новы год“». Замест разрэкламаванага афішамі ўнікальнага відовішча з ліліпутамі і экзатычнымі звярамі дзеткі ўбачылі некалькі пудзеляў і жанглёраў, якія ўвесь час падалі з ровараў. Расчараванне дзетак і абурэнне бацькоў было такім, што магло адбыцца лядовае пабоішча. Другі выступ, які мусіў пачацца, а Фае Лядовага палаца запоўненае раззлаванымі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Ім з цяжкасцю ўдаецца супакоіць дзяцей, якія чакалі навагодняга цуду. Убачыўшы прафесійную фотакамеру, яны атачаюць карэспандэнта «Народных навінаў Віцебска» і пачынаюць скардзіцца на несправядлівасць. Расказвае Таццяна Аляксандраўна Асіпкова, пенсіянерка з вёскі Любава: — Сёння я з унукам прыехала на прадстаўленне ліліпутаў і ілюзіяністам. Але на дзвярах мы ўбачылі аб’яву, што выступу не будзе, па пытанні вяртання грошай трэба было звяртацца па тэлефоне, але гэты нумар быў недаступны. У Лядовым палацы нас сустрэў начальнік аховы, ён паабяцаў, што грошы за квіткі вернуць цягам 60 дзён. Затым мы вырашылі дэлегаваць двух чалавек да дырэктара, нас не хацелі пускаць, але праўдамі і няпраўдамі, Мы патэлефанавалі ў АБЭЗ Першамайскага РАУС, дзе нам паведамілі, што затрыманага адміністратара шоу адпусцілі, бо ёй не было прад’яўлена ніякага абвінавачання. Цяпер жа яна знікла, і міліцыя яе шукае. Кошт квіткоў — 50 000 рублёў, я набыла чатыры білеты, то бок заплаціла 200 000 рублёў, а пенсія ў мяне 500 000. Я ўжо 2 гадзіны знаходжуся ў фае Лядовага палаца, замест таго каб глядзець з унукам прадстаўленне. Пра тое, што адбывалася 2 студзеня, расказвае Юрый М. з Віцебска: — 2 студзеня наша сям’я, як і шмат хто ў гэты дзень, вырашыла зрабіць падарунак дзіцяці — схадзіць у Лядовы палац, на шоу «Аперацыя „Новы год“», афішы якога былі развешаныя па ўсім горадзе. Квіткі мы купілі загадзя — іх разбіралі як гарачыя піражкі, што і нядзіўна — не так часта і шмат праходзіць у нас у горадзе такіх прадстаўленняў. Нягледзячы на вецер і снег, мы пастараліся не спазняцца, прыйшлі за 20 хвілін да пачатку — у 15.40. Адразу звярнулі ўвагу на вялікую колькасць людзей у фае і чамусьці зачыненыя праходы на месцы. Складана падлічыць агульную колькасць людзей, але ў фае было складана перасоўвацца, людзей было даволі шмат. Сярод агульнага шуму я пачуў абрыўкі фразаў, што нібыта прадстаўленне адмяняецца… Шум павялічваўся, была чутная лаянка дарослых і плач дзяцей, якія зразумелі, што нейкія нядобрыя дзядзькі іх падманулі… Ніякай афіцыйнай інфармацыі ўсё яшчэ не было — ні галасавых, ні папяровых аб’яваў. Пакуль чакалі, дзіця заснула на каленях у жонкі, а я вырашыў даведацца падрабязней, што ж, уласна, адбылося. Прабіўся сярод натоўпу такіх самых незадаволеных у касы палаца, там пачуў аб’явы касіра па гучнай сувязі: «Прадстаўленне адмяняецца, вяртанне грошай адбудзецца заўтра, 3 студзеня, пасля 14 гадзін!». Побач са мной з’яўляецца мужчына, які меў «радасць» наведаць папярэдні сеанс на 12 гадзін, ён мне расказвае маляўнічую карціну, як прывёў дзіця паглядзець шоу і ўбачыў замест гэтага, цытую: «чатырох пудзеляў, некалькі ліліпутаў і п’янага жанглёра, які з цяжкасцю трымаў раўнавагу, не кажучы ўжо пра жангляванне». Ад яго ж я даведаўся, што практычна ўсе, хто прысутнічаў на гэтым «шоу», напісалі калектыўную скаргу і звярнуліся ў адміністрацыю для вяртання грошай. Заўважу, што кошт на квіткі хоць і не фантастычны, але не такі і малы. Нашы квіткі каштавалі 35 000 рублёў, але ў многіх былі квіткі па 50 000. Ды справа нават не столькі ў грашах, проста трэба бачыць твары і слёзы дзяцей, якія, нягледзячы на мяцеліцу, прыйшлі ў навагодні дзень, каб паглядзець лядовае шоу з удзелам звяроў, як было абяцана ў рэкламе, а ўбачылі… ды ўласна нічога не ўбачылі. Ахова ў фае паведамляе, што дырэктара няма, але карэспандэнта ўсё ж праводзяць у яго кабінет. Ігар Калмук, дырэктар Палаца спорту, відавочна падаўлены тым, што здарылася, ён з цяжкасцю знаходзіць словы, каб апісаць сітуацыю: — Прадстаўленне ладзіла Кастрамское гарадское грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя студэнтаў». Яны прад’явілі ўсе рэквізіты, арандавалі ў нас лядовае поле і касу. Квіткі ім выдала Першамайская падатковая. Калі 2 студзеня пачалося прадстаўленне, то ў іх было некалькі пудзеляў і кракадзіл… Артысты пастаянна падалі з ровараў. Пра астатніх звяроў адміністратар шоу Кацярына Юр’еўна Кудашава паведамляла то што яны затрымаліся на беларускай мытні, то што на расійскай, потым сказала, што звяры ўсё яшчэ недзе пад Масквой. У 13.30 гледачы пачалі масава абурацца і патрабаваць вяртання грошай. Мы зразумелі, што трэба адмяняць прадстаўленне, але Кудашава была супраць. Я ўсё ж адмяніў наступны выступ, бо бачыў, што прадстаўлення, па сутнасці, няма, а абурэнне гледачоў магло выплюхнуцца праз край. Нехта выклікаў міліцыю, Кацярыну Кудашаву забралі для тлумачэнняў. Касу апячаталі, там было крыху больш за мільён рублёў, усяго ж білетаў прадалі некалькі тысяч коштам ад 10 000 да 50 000 рублёў. Сёння ж мне паведамілі, што Кудашаву ў пяць гадзін раніцы адвезлі на кватэру, якую яна здымала, цяпер яе шукаюць, па тэлефоне яна не даступная. Кракадзіл таксама кудысьці з’ехаў… Як вяртаць грошы за квіткі, я не ведаю, — палац іх не атрымліваў. Такім чынам, цырк з’ехаў, а клоўнамі засталіся віцебскія гледачы, якім яшчэ трэба будзе вяртаць свае грошы.Па горадзе засталіся афішы «ўнікальнага відовішча», якія выглядаюць здзекам з усіх кантралявальных органаў — бо Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замест унікальнага відовішча з ліліпутамі і экзатычнымі звярамі дзеткі ўбачылі некалькі пудзеляў і жанглёраў, якія ўвесь час падалі з ровараў.
|
|