Асцярожна, ледзяшы!
05.01.2011 00:00
—
Разное
|
Зімой можна атрымаць траўму не толькі на коўзкіх ходніках. Мінск, вуліца Залатая горка, дом №3. 4 студзеня 2011 г. Мінск, вуліца Залатая горка, дом №3. 4 студзеня 2011 г. Ледзяная небяспека ў тоіцца не толькі пад нагамі, але і над нашымі галовамі. Пасля адлігаў на краях дахаў пачынаюць вырастаць ледзяшы. Супрацоўнікі камунальных службаў не заўсёды спраўляюцца своечасова ліквідоўваць небяспеку, таму штораз выходзячы на вуліцу варта праяўляць пільнасць. Ідучы ўздоўж сцяны домы не лішнім будзе зірнуць уверх і ацаніць сітуацыю. Небяспечны ўчастак лепей абысці бокам. У Беларусі штогод фіксуюцца няшчасныя выпадкі ў выніку абрушэння ледзяшоў. Так, 19 лютага ў Мінску кавалкам лёду забіла 80-гадовую пенсіянерку, а ў Брэсце ў той жа дзень цяжка параніла 13-гадовую школьніцу. Днём раней у Магілёве пад завалам сумесі будаўнічага друзу і ляжалага снегу, што абрынулася з даху дома, загінуў журналіст Вадзім Аршынскі. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зімой трэба глядзець не толькі пад ногі – ледзяная небяспека тоіцца і над нашымі галовамі.
|
|