Мікалай Аўтуховіч: Лепшае наперадзе
11.01.2011 00:00
—
Разное
|
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч з Івацэвіцкай калоніі даслаў ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы». «Віншую ўсіх журналістаў газеты «Наша Ніва» з святамі — Новым годам і Божым нараджэннем! Жадаю ўсім моцнага здароўя, добрага настрою, веры і стойкасці, мужнасці ў выпрабаваннях. Лепшае наперадзе!Вялікі дзякуй за падтрымку». На канверце адзнака, што ліст быў адпраўлены 6 студзеня. Мікалай Аўтуховіч адбывае пяцігадовае зняволенне ў Івацэвічах. Яго судзілі за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту, але абвінавачванні былі знятыя. Урэшце Аўтуховіч атрымаў тэрмін за захоўванне пяці патронаў. Да зняволення Мікалай Аўтуховіч быў лідарам незалежнага грамадства ў Ваўкавыску. Працаваў прадпрымальнікам, збіраў кампрамат на мясцовых чыноўнікаў. Праваабаронцы прызнаць Аўтуховіча вязнем сумлення. «Наша Ніва» звярталася да Аўтуховіча з лістом з просьбай выказаць сваю пазіцыю перад выбарамі. Імаверна, той наў ліст так да Аўтуховіча і не даставілі. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч з Івацэвіцкай калоніі даслаў ліст у рэдакцыю «Нашай Нівы».
|
|