Дзівосы роднай прыроды: выбірай і любуйся!
26.01.2011
—
Разное
|
![]() Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, на сайце “Народнай газеты” www.ng.by у межах праекта “Сем цудаў Беларусі”, які “НГ” праводзіць у тым ліку і з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ідзе галасаванне. На першым этапе з сямі аб’ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыяльнай спадчыны кожнага раёна краіны выбіраюцца па два, якія выйдуць у наступны этап, дзе з раённых лідараў шляхам галасавання на сайце будуць абраны па два аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля будуць прэтэндаваць увайсці ў спіс сямі цудаў Беларусі. У тым, што сярод іх будзе некалькі менавіта прыродных аб’ектаў, няма нават і сумненняў. Беларусь — краіна дзівосных, непаўторных краявідаў з унікальным раслінным і жывёльным светам. Таму амаль у кожным раёне сярод цудаў абавязкова знойдзецца нешта “на тэму прыроды”.Дарэчы, падчас галасавання ў гэтай намінацыі ўжо абазначыліся свае лідары, якіх мы сёння і прадстаўляем у гэтым выпуску. Калі вы сярод іх знойдзеце нешта, што вас уразіла, здзівіла, захапіла ў роднай прыродзе, — заходзьце на сайт www.ng.by, шукайце гэты аб’ект у пераліку цудаў і галасуйце. А калі яго няма ў спісе — пакідайце сваю прапанову.У нас ёсць з чаго выбіраць і ёсць чым захапляцца і любавацца. Далучайцеся! Жывая песня Палесся
Браслаўскія дзівосы
Тэрыторыя асобага кшталту
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, на сайце “Народнай газеты” www.ng.by у межах праекта “Сем цудаў Беларусі”, які “НГ” праводзіць у тым ліку і з Міністэрствам прыродных...
|
|