Легенды Цяхцінскага краю
12.05.2012
—
Разное
|
Цяхцін... Так завецца надзвычай маляўнічая і даволі вялікая вёска на Магілёўшчыне, у Бялыніцкім раёне, якая складаецца з некалькіх пасёлкаў. Гэта — малая радзіма майго бацькі, куды бацькі пераехалі з Берасцейшчыны яшчэ ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Зразумела, што і для мяне Цяхцін стаў вельмі блізкім, можна сказаць, сваім. Цяхцін — па-свойму вёска славутая. У адным з яго пасёлкаў, як кажуць мясцовыя людзі, “на Крынках” калісьці нарадзіўся вядомы мастак Бялыніцкі-Біруля, яму і помнік адкрылі Раіса БАРАВІКОВА “Народная газета” шчыра віншуе Раісу Баравікову з юбілеем. Зычым Вам, шаноўная Раіса Андрэеўна, здароўя, плёну і натхнення! Пра маладога пана і сялянскую дзяўчынуНекалі, у даўнія часы праз нашу вёску Цяхцін цягнуўся паштовы тракт. Па ім і карэты з багатымі вяльможамі ездзілі. І вось аднойчы ехаў па гэтым тракце малады пан з маладой сялянскай дзяўчынаю ў залатой карэце. Яны збеглі ад бацькоў, бо дзяўчына была сялянкаю, і бацькі паніча не пагадзіліся на іхні шлюб. Таму і праклялі сына і гэтую дзяўчыну. І вось, калі маладыя ехалі па нашай мясцовасці (людзі месца гэта называюць “Пяньковішча”), глеба расступілася, і карэта правалілася пад зямлю. І на гэтым месцы тут жа забілася, забруілася крыніца. Вада там заўсёды чыстая і халодная. Чыстая, таму што каханне маладога пана і сялянскай дзяўчыны было чыстае, а халодная — ад багацця залатой карэты. Старыя людзі кажуць: хто адкапае залатую карэту, будзе век шчаслівы. Цяхцінцы крыніцу абгарадзілі, акультурылі. І ўлетку, у час сенакосу, крыніца ратуе іх ад спякоты і смагі. Адкуль пайшла назва вёскі ЦяхцінБыло гэта даўно. Праз нашу вёску цяклі дзве рэчкі Цях і Ціна. І вось у месцы, дзе рэчкі зліваліся ў адно рэчышча, пачалі сяліцца людзі. Вёску, якая ўтварылася, пачалі называць Цяхцін, а людзей — цяхцінцамі. Людміла УСАВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяхцін... Так завецца надзвычай маляўнічая і даволі вялікая вёска на Магілёўшчыне, у Бялыніцкім раёне, якая складаецца з некалькіх пасёлкаў.
|
|