Где ты,крестник?
23.06.2012
—
Разное
|
Як страцілі адзін аднаго звязаныя высокай повяззю жанчына і маленькі хлопчык Аляксандра Якаўлеўна Корзанава з Гомеля просіць радыёслухачоў, і вас, дарагія чытачы “НГ”, дапамагчы ёй у пошуку хрэсніка Алега Пераведзенцава. “У пачатку пяцідзясятых гадоў у нашай вёсцы Краснае Гомельскага раёна працавала настаўніцай Галіна Аляксандраўна Пераведзенцава. Яна папрасіла мяне ахрысціць у царкве яе сыночка, — распавядае аўтар пісьма. — Муж Галіны Аляксандраўны, Пётр, быў ваеннаслужачым і ў хуткім часе забраў жонку з сынам у Арол. Так сталася, што з Галінай Аляксандраўнай мы страцілі сувязь. Але я ўвесь час памятаю пра свайго хрэсніка, заўсёды малюся за яго. Вельмі хачу даведацца, як склалася жыццё Алега (цяпер ужо Алега Пятровіча), атрымаць ад яго вестачку”. У Расіі працуюць шматлікія беларускія культурна-асвет-ніцкія цэнтры, яны выпісваюць беларускія выданні, у тым ліку і нашу газету. Таму будзем спадзявацца, што інфармацыя пра Алега Пятровіча Пераведзенцава, 1949 года нараджэння, трапіць да дасведчанага чалавека. І Аляксандра Якаўлеўна нарэшце атрымае вестку ад свайго хрэсніка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Олег Петрович Переведенцев, Вас ищет Александра Яковлена Корзанова.
|
|