Чакаю. Шукаю. Не забываю
21.07.2012
—
Разное
|
![]() (З вашых допісаў) * Дарагая рэдакцыя! Піша вам Тамара Сяргееўна Шашко з Оршы. Дапамажыце, калі ласка, знайсці маю стрыечную сястру Ларысу Міхайлаўну Вішалкову. Яна жыла на Кіеўскім праспекце ў Данецку, працавала сакратаром у гарадскім аддзеле ўнутраных спраў. Ларыса аднойчы патэлефанавала нам, сказала, што вельмі хворая і калі што здарыцца, то нам пра гэта паведаміць сын Мікалай Уладзіміравіч Вішалкоў. Вось ужо шмат гадоў ад іх няма ніякіх звестак. Мікалай, мы вельмі хвалюемся, патэлефануй нам. * Марыя Маркаўна Жук з вёскі Слабада Стаўбцоўскага раёна шукае сясцёр свайго мужа, Тамару Аляксандраўну Жук і Лідзію Аляксандраўну Жук (прозвішча дзявочае). Тамара, 1932 года нараджэння, а Ліда, 1950 года, жылі ў горадзе Салігорску. Прайшло ўжо больш за 35 гадоў, як яны не бачыліся. * Жыхарка Магілёва Раіса Васільеўна Альшэўская просіць адгукнуцца сваіх былых суседзяў. Віктар Іванавіч і Таццяна Уладзіміраўна Чарамісавы жылі з ёй на адной лесвічнай пляцоўцы ў горадзе Краснаводску ў Туркменістане. Яны паехалі ў Крымскую вобласць. І сувязь абарвалася. Вельмі шкада, бо адносіны былі такімі цёплымі. * Паважаная рэдакцыя! Да вас звяртаецца пенсіянерка Старушкіна. Я вельмі люблю глядзець па тэлебачанні спартыўныя перадачы, асабліва зімовыя віды спорту. Вельмі мне падабаецца біятланістка Дар’я Домрачава. Такая малайчына! Я падрыхтавала для Дашы падарунак. Але не ведаю, як уручыць яго маёй любімай спартсменцы ці яе бацькам. Хай патэлефануюць у вёску Блонь Пухавіцкага раёна па тэлефоне (801713) 7-56-41 Святлане Яўгенаўне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(З вашых допісаў) |
|