Паездка, якая не забылася
18.08.2012
—
Разное
|
Мімалётная сустрэча ў грамадскім транспарце пакінула ў сэрцы жанчыны адметны след. Палачанка Яніна Іванаўна Цітовіч шукае мужчыну 60—65 гадоў, якога сустрэла ў аўтобусе № 4 у Полацку ў красавіку—маі 2006 года. Ён зайшоў і паклаў каля яе свой парасон. Пайшоў купляць білет. Потым яны размаўлялі. Ён расказаў, што жыве адзін у Наваполацку, у Бальнічным гарадку. На прыпынку “Полацкі гарвыканкам” ён павінен быў перасесці на аўтобус № 10. Калі выйшаў, пастукаў парасонам у шыбу і паклікаў Яніну выйсці, каб працягнуць размову. Але яна не паспела. Так і развёў іх лёс. Яніна Іванаўна шукала свайго знаёмага незнаёмца. Ездзіла ў міліцыю гарадка, звярталася ў ЖЭС, але марна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мімалётная сустрэча ў грамадскім транспарце пакінула ў сэрцы жанчыны адметны след. |
|