Ламаць... або ладзіць?!. 21.by

Ламаць... або ладзіць?!

05.09.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Хлебасольны” каравай, якім бацькі сустракаюць маладых перад парогам роднай хаты, часта называюць сімвалам новага шчаслівага сямейнага жыцця. А ці можна яго кусаць і ламаць?

Сёння пры сустрэчы маладых пасля вянца абавязкова знойдзецца “ўсёзнайка”, які дасць “мудрую” параду: “Хто большы кавалак адкусіць, той будзе галавой у сям’і”. Дазволім сабе нагадаць асобныя прапісныя ісціны з побыту беларусаў: гаспадаром або галавой у сям’і заўсёды быў мужчына. Выходзячы замуж, дзяўчына, абапіраючыся на вопыт сям’і, у якой яна нарадзілася, загадзя ведала і разумела, што ўсё жыццё яна будзе “за мужам — замужам”, ісці следам за ім, як нітка за іголкай. Ці варта ў такім выпадку самым парадаксальным чынам публічна адбіраць у мужчыны тое, што наканавана яму Богам, — пажыццёвы абавязак і клопат пра захаванне і матэрыяльнае забеспячэнне сям’і?

Для таго каб нашы сучаснікі больш выразна зразумелі сэнс рытуальнай памылкі, паспрабуем раскрыць семантыку абрадавага дзеяння “ламаць” больш шырока, пры гэтым будзем памятаць, што яно заўсёды асацыявалася з разбурэннем, разрывам, выступала як адзін са спосабаў знішчэння або пазбаўлення ад чаго-небудзь.

  • У рытуальных свавольствах, якія былі справакаваны парушэннямі рэгламентаваных паводзін, дзеянне “ламаць” (разбураць, руйнаваць) выступала як адзін з галоўных элементаў. Напрыклад, калі нехта з вяскоўцаў гарадзіў плот у “недазволены” час — да Радаўніцы або Дабравешчання (тым самым “непакоіў зямлю, якая магла адпомсціць неўраджаем ці эпідэміяй”), аднавяскоўцы разбуралі або ламалі яго пабудову.
     
     
    Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
    На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    “Хлебасольны” каравай, якім бацькі сустракаюць маладых перад парогам роднай хаты, часта называюць сімвалам новага шчаслівага сямейнага жыцця. А ці можна яго...
     
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика