Наш тата і дзядуля. 21.by

Наш тата і дзядуля

17.10.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У снежні Ягор Мацвеевіч Махначоў будзе адзначаць 90-годдзе. Ён нарадзіўся недалёка ад Оршы ў вёсцы Крапіўна. Замалада вучыўся ў аэраклубе, а на вайне  служыў  мінамётчыкам. Мае шмат узнагарод, сярод іх ордэн Славы і медаль “За баявыя заслугі”. Ветэран працы і сёння мае сілы шчыраваць на садовым участку, займацца грамадскімі і сямейнымі справамі. Які ён шчаслівы, калі яго наведваюць родныя! Нядаўна наш дарагі чалавек літаральна свяціўся, бо яго наведаў пакуль адзіны праўнук Лёша.

Калі хто з аднапалчанаў ці сяброў пазнае нашага дзядулю, дайце пра сябе знаць у Заслаўе ці ў рэдакцыю “Народнай газеты”.

Таццяна ТРУБАЧ, Заслаўе

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У снежні Ягор Мацвеевіч Махначоў будзе адзначаць 90-годдзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика