“Пазнаючы Беларусь – пазнаеш сябе”
25.10.2012
—
Разное
|
Падчас падарожжа па Беларусі літоўскі гісторык Русціс Камунтавічус наведаў касцёл у вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёна. За плячыма Беларусі і Літвы – стагоддзі агульнай гісторыі. Дваццаць гадоў незалежнасці змянілі і нас, і літоўцаў. Але ці змяніў час цікавасць да нашага мінулага? Ці аддаліліся краіны адна ад адной за гэты час?На пытанні карэспандэнта “РГ” адказвае доктар гістарычных навук, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне Русціс Камунтавічус. “Заходняя Беларусь захавала гісторыю Літвы” – Беларусь для сучасных літоўскіх даследчыкаў – цікавая тэма? Сярод этнографаў ёсць цікавасць і да паўночна-заходняй Беларусі – менавіта па гэтай тэрыторыі некалі праходзіла літоўская мяжа. На пачатку XX-га стагоддзя паўночна-заходняя Беларусь была этнаграфічнай зямлёй Літвы. У яе ўваходзілі Ашмяны, Смаргонь, Астравец, а на самой мяжы знаходзілася Маладзечна. Гэта тэрыторыя больш цікавая для даследчыкаў, якія вывучаюць землі, што раней належалі Літве. Але звычайны школьнік не будзе ведаць, дзе знаходзіцца Маладзечна ці Браслаў. – Ці ўзнікаюць спрэчкі сярод беларускіх і літоўскіх гісторыкаў наконт гэтых тэрыторый? – Калі казаць пра навуковы асяродак, чым ён адрозніваецца ў Літве і ў Беларусі? Беларускія навукоўцы менш падарожнічаюць, менш сустракаюць іншыя погляды на справу. Часта не ведаюць замежных моў. Ды і ўвогуле ў іх, як і ва ўсіх беларусаў, складваецца свой асаблівы менталітэт. Тое, што ўжо даўно вядома і відавочна ў той жа Польшчы ці Літве, для беларусаў з’яўляецца навіной. Шмат якія новыя ідэі прыходзяць у Беларусь не адразу з першакрыніцы, а праз Расію. Гэта, вядома, мяняе ўспрыманне навіны. Адна з галоўных прычын такой сітуацыі – візавы бар’ер. – Значыць, вялікай праблемай для навукоўцаў з’яўляецца дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам? Гэта тычыцца не толькі навуковых даследчыкаў, але і кожнага жыхара Літвы і Беларусі. Ізаляванасць вядзе да таго, што ў нас нават на ўзроўні паўсядзённасці застаецца не так шмат агульных тэм для размовы. Знакаміты Будслаўскі касцёл бернардынцаў даследчык застаў падчас рэстаўрацыі. “Мяне вельмі ўразіў Будслаў” – Сёлета ў маі вы якраз наведвалі Беларусь. Па якіх мясцінах праходзіў ваш маршрут? – Што запомнілася ў Вілейцы? Цяпер да яго можа прыехаць любы ахвотны (ён знаходзіцца на тэрыторыі Вілейскага раёна электрасетак. – Аўт.). Помнік быў усталяваны ў 1935 годзе палякамі. Наколькі я ведаю, гэта адзін з нешматлікіх помнікаў таго часу, які захаваўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. – Што стала самым яркім уражаннем у Беларусі? Падчас наведвання помніка Юзафу Пілсудскаму ў Вілейцы.
– Спадар Русціс, вы ўжо другі год запар з’яўляецеся адным з арганізатараў Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які праходзіць у Коўне. Як нарадзілася думка аб яго правядзенні? Да таго ж беларускі бок вельмі актыўна пачаў дапамагаць у арганізацыі. З боку літоўцаў такога энтузіязму не было. – Сёлета вы адкрывалі кангрэс і адразу прасілі прабачэння за тое, што не валодаеце беларускай мовай. Ці плануеце яе вывучаць? Думаю, калі б я пачаў больш актыўна вучыць беларускую, то праз пару тыдняў ужо б размаўляў свабодна. Трэба толькі знайсці добрага выкладчыка і пажыць крыху ў беларускамоўным асяродку. Гэта б дапамагло справіцца з граматыкай. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота забяспечана Русцісам КАМУНТАВІЧУСАМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За плячыма Беларусі і Літвы – стагоддзі агульнай гісторыі. Дваццаць гадоў незалежнасці змянілі і нас, і літоўцаў. Але ці змяніў час цікавасць да нашага мінулага? Ці...
|
|