Малюнак на форзацы
22.11.2012
—
Разное
|
Чым беларуская кніжная графіка здабыла сусветную славу? Столькі казалі мы пра кнігі і пісьменнікаў у Год кнігі! Толькі вось пра мастакоў чамусьці ўвесь час забывалі. А між іншым, без іх працы немагчыма ўявіць ніводнае якаснае выданне. Ды і прыпомніце сябе маленькімі — з чаго звычайна пачыналася наша знаёмства з кнігай? Так-так, з пошуку цікавых ілюстрацый. Якая яна, беларуская кніжная графіка, расказвае наведвальнікам рэспубліканская выстава “Фэст кнігі”, якая праходзіць у мінскім Палацы мастацтваў. Карэспандэнт “НГ”, пазнаёміўшыся з кніжным фэстам, склала топ-5 цікавых і знакавых ілюстрацый беларускіх мастакоў.
Сёння ўсё больш папулярнай у графікаў становіцца змяшаная тэхніка. Глядзіш на такія ілюстрацыі і не разумееш — а ў чым сакрэт? Таццяна Заяц, ілюструючы народную казку “Рукавічка”, нават газету выкарыстала! Графіка сучасных маладых аўтараў іншая. Нязвыклая. Шчыра кажучы, калі разглядала ілюстрацыі Андрэя Савіча да дзіцячай кнігі “Сабака і яго сакрэты”, падумала: паказаў бы мне хто такую кнігу ў дзяцінстве, я, напэўна, спалохалася б. Надта ж дзіўна бачыць рознакаляровага сабаку ды яшчэ з прамавугольнымі тулавам і вушамі. Аднак такі аўтарскі погляд.
Кніжныя ілюстрацыі сапраўды моцна дапамагаюць чытачу ўявіць герояў і асяроддзе, у якім адбываюцца дзеянні, а таксама “злавіць” настрой аўтара. Вось, напрыклад, ілюстрацыі Віктара Александровіча да паэмы Якуба Коласа “Рыбакова хата”. Колькі ў іх суму і трагізму. Бяднота вакол, сумныя твары і поўныя страху перад невядомай будучыняй вочы маленькага дзіцяці, якое, спавітае з ног да галавы, ляжыць на руках матулі. Выкананы ілюстрацыі ў тэхніцы літаграфіі (адбітак з каменю). Уяўляеце, колькі давялося працаваць мастаку?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым беларуская кніжная графіка здабыла сусветную славу?
|
|