Чак-чак. 21.by

Чак-чак

21.02.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інгрэдыенты: для цеста: 3 яйкі, дробка солі, 2 сталовыя лыжкі спірту (ці 4 лыжкі гарэлкі, каньяку, брэндзі альбо іншага моцнага напою); для сіропу: шклянка цукру-пяску і 3/4 шклянкі мёду.

Каб зрабіць цеста, усе інгрэдыенты для яго змешваем. Далей патроху дасыпаем муку, месячы рукой, пакуль не атрымаецца крутое цеста, з якога можна зрабіць локшыну. Яно тады пачынае адлiпаць ад пальцаў. Атрымаўшы вынік, камяк цеста накрываем міскай, каб ён пастаяў хоць бы хвілін 15, і займаемся сіропам. Для гэтага змешваем цукар і мёд, ставім на маленькі агонь у невялікую каструлю і ўвесь час памешваем, пакуль цукар не распусціцца ў мёдзе. Закіпаць пажадана не даваць! Па густу можна ўсыпаць палову чайнай лыжкі карыцы. Сіропу не даем застыць! Злёгку падаграём. Далей ад цеста адшчыкнуць пальцамі кавалачак памерам са сліву. Раскачаць качалкай да таўшчыні 2 мм, багата прысыпаць мукой. Разразаем на палосы шырынёй 3—4 см, складаем іх стосiкам і наразаем локшыну шырынёй каля 5 мм. Складаем яе ў міску. Тым часам у глыбокай патэльні награваем 0,5 літра чыстага алею без паху. Бяром дробку локшыны і кідаем у гарачы алей (яна ўспушваецца ад рэзкага выпарвання алкаголю), смажым да светла-жоўтага колеру, тут жа вымаем шумоўкай, даем сцячы алею і складаем у вялікую эмаліраваную міску. Такім чынам абсмажваем патроху ўсю локшыну. Яна моцна дадае ў аб’ёме. Шырокую плоскую талерку змазваем кавалачкам сметанковага масла. Гарачы сіроп уліваем у міску з абсмажанай локшынай. Для ўзбагачэння густу можна ўсыпаць у яе любых сечаных смажаных арэхаў. Тут жа, пакуль чак-чак не астыў, перамешваем усё ў місцы, каб сіроп раўнамерна пакрыў усю локшыну. Затым апускаем рукі ў халодную ваду, захопліваем прыгаршчы чак-чака, выкладаем на прамасленую талерку і прыцiскаем далонямі. Так порцыю за порцыяй спрасоўваем увесь чак-чак на талерцы, надаючы яму форму пірага, каб зручна было рэзаць на кавалкі. Потым даем яму астыць. Пры гэтым сіроп схопліваецца і ператварае ўсё ў маналіт. Пры сервіроўцы чак-чак наразаецца нажом на кавалкі. Рэкамендуецца змочваць пры гэтым нож вадой, каб чак-чак не прыставаў да ляза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інгрэдыенты: для цеста: 3 яйкі, дробка солі, 2 сталовыя лыжкі спірту (ці 4 лыжкі гарэлкі, каньяку, брэндзі альбо іншага моцнага напою); для сіропу: шклянка цукру-пяску і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика