“Я магу ганарыцца Беларуссю”. Апошняе інтэрв'ю Рамана Вайніцкага
15.03.2013
—
Разное
|
![]() Гэта люстэрка вісела ў адным з класаў. На перамене дзеці разбілі шкло, а каб гэтага не заўважылі, заляпілі яго размаляванымі далонькамі. Трэшчыну ўсё ж заўважалі, і Раман Вайніцкі забраў яго ў свой кабінет. У сераду, 6 сакавіка, у Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага. Ён нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна.Сваё апошняе інтэрв’ю Раман Вайніцкі даў “Рэгіянальнай газеце” ў кастрычніку 2012 года. Мы падрыхтавалі неапублікаваныя вытрымкі з размовы. Вайніцкі быў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння ў Вільні беларускамоўнай навучальнай ўстановы – гімназіі імя Францішка Скарыны. Працаваў у ёй намеснікам дырэктара. Прадстаўляў беларусаў, якія жывуць у Літве, у Сойме. Яго забілі ў падвале ўласнага дома. Рукі былі звязаныя, а рот залеплены. Паводле папярэдніх дадзеных, на целе заўважылі сляды катаванняў. Цела знайшла жонка. Чаму знікае беларускае – Бывае, глядзіш заяву на паступленне. У дакументах бацькоў нацыянальнасць – беларус і беларуска, а ў дзіцяці ўжо стаіць, што яго бацькі палякі. Пытаюся, чаму так? Адказвае, ну, разумееце, палякі нас фінансуюць, даюць грошы. Людзі прадаюцца. Чаму выступае супраць эканамічных санкцый – На сустрэчы ў Вільні з камісарам арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе аб праблемах нацыянальных меншасцяў, што жывуць у Літве, я сказаў, што мы бачым крыўду ад Еўропы. “Зубры” беларускай апазіцыі прапаноўваюць жорсткія санкцыі супраць беларускіх мерапрыемстваў. На іх працуюць і літоўцы, і палякі, і іншыя. Калі вы створыце праблемы “Беларуськалію”, то горш зробіце найперш нам. Нельга, каб былі эканамічныя санкцыі да Беларусі. 80% клайпедскага порта працуе на перагрузку беларускай прамысловасці. У кабінеце Рамана Вайніцкага. Пра двудушную беларускасць – Як можна ставіцца да людзей, якія выступаюць на трыбуне па-беларуску, а на перакуры між сабой гавораць па-руску? Пра размову з прэзідэнтам Літвы – На сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ ад імя беларускага народа я падзякаваў ёй за падтрымку: мы зразумелі, што беларусаў яна паважае. На што яна адказала: “Вы адзіны, хто аддзячыў за маю дзейнасць. Мая праца найперш накіраваная на падтрымку беларусаў, што жывуць у Літве”. Ці даўно быў у Вішневе – Калі не стала маёй маці, то не стаў ездзіць. А раней ездзіў ледзь не кожныя выхадныя. Пра Беларусь – Я магу ганарыцца Беларуссю. Мы ў гімназіі кажам: вось выйдзем на пенсію – і паедзем у Беларусь. Мая радзіма Беларусь, а радзіма маіх дзяцей – Літва. Жонка кажа: паехалі ў Беларусь. Але я вельмі не хачу, каб гэтая школа загінула. Не бывае людзей незамяняльных, але ад кожнага залежыць вельмі шмат. Пра мяжу – Такой мяжы між Беларуссю і Літвой не павінна быць. Машыны стаяць шмат гадзін. Вялікія чэргі з-за кепскай працы беларускіх мытнікаў на мяжы. Чаго жадае дасягнуць у Літве – Больш дасягнутага не бывае. Уражанні ад размовы з Раманам Вайніцкім Падчас размовы спадар Раман Вайніцкі імкнуўся патлумачыць тое, што магло быць незразумелым. Пытаўся, ці ёсць дзе спыніцца, чым можа дапамагчы. Артыкул быў пра школу, якая Паказвае камяні з Беларусі, размясціў іх у сваім кабінеце. У школе спадар Раман стварыў музей. Там размясціў беларускія кнігі і прадметы сялянскага побыту. Ручнікі, прасы, гаршкі прывёз пераважна з Вішнева. У школьным музеі. Паказвае, як выкарыстоўвалі бёрду (прыстасаванне для ткацтва). Даведка “РГ”. Раман Вайніцкі – прэзідэнт згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве з 2009 года. Дарадчык прэм’ер-міністра Літвы па нацыянальных пытаннях. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1960 года. Загінуў 6 сакавіка 2013 года. Зоя ХРУЦКАЯ.Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 6 сакавіка, у Вільні жорстка забілі прэзідэнта беларускіх суполак у Літве Рамана Вайніцкага. Ён нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна. |
|