Таямніцы “беларускага Версаля”
23.03.2013
—
Разное
|
![]() Першы ліст на сумесны конкурс “Народнай газеты” і выдавецтва “РыфТур” дасланы з Ружан. І гэта цалкам зразумела: менавіта палац Сапегаў і Ружанскую браму сфатаграфаваў Сяргей Плыткевіч з вышыні птушынага палёту і з інтэрвалам у пяць гадоў. — Добры дзень, паважаная рэдакцыя! — піша Святлана Яўгенаўна Агеявец з Ружан. Працую бібліятэкарам у Ружанскай школе. Вырашыла прыняць удзел у конкурсе, тым больш што на фотаздымках — наш пасёлак Ружаны і славуты замак Сапегаў... Мы рады, што новы конкурс выклікаў цікавасць чытачоў, і чакаем адказаў на заданне другога тура. Таямніца князёўны Марыі — Пані Марыя, хутчэй, — Ян таропка хадзіў па пакоях, зграбаў з ложкаў падушкі. — Жонцы з малымі чадамі нельга тут заставацца... Гэтыя падушкі выратавалі жыццё Марыі і абодвум яе сынам. Бо аўтамабіль, на якім апошнія з Сапегаў уратаваліся ад вайны, быў наскрозь прабіты кулямі. Выратавальніка князёўны звалі Ян Цыдзік, ён быў кухарам Сапегаў, родам са Скідзеля. І ніколі нікому на свеце не казаў, што прыгажуня Марыя прыходзіць да яго ў чароўных снах... Але што паненцы да начных мрояў нейкага кухара! Было гэта вельмі даўно, пры канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя. А літаральна некалькі гадоў таму жыхарка Скідзеля, юная прыгажуня і студэнтка гістфака Маша, збіралася замуж. З далёкай Варшавы, ад незнаёмых людзей з беларускім прозвішчам прыйшоў ліст-віншаванне. Акрамя цёплых словаў у лісце была падказка: вясельны падарунак можна знайсці ў патаемным месцы, выняўшы пару цаглін з верхняга яруса Ружанскай брамы. Нібыта гэты падарунак — даніна павагі Машынаму дзеду Яну, які загінуў падчас Айчыннай вайны. Маша напачатку прыняла ліст за жарт, але цікаўнасць узяла верх, і праз колькі дзён, прыхапіўшы альпінісцкі рыштунак, дзяўчына з жаніхом былі каля Ружанскай брамы. Азначаная цагліна сапраўды лёгка вывалілася, адкрыўшы шлях да тайніка. Акуратна складзеныя ў картонную скрыню, там ляжалі вясельныя строі, пара заручальных пярсцёнкаў і абразок. Мая сястра Маша кажа, што менавіта старажытныя пярсцёнкі прынеслі шчасце і дабрабыт у яе студэнцкую сям’ю. Бо насілі іх жанчыны славутага роду, якія ведалі, што такое высакароднае каханне. Праўда гэта ці не, але некалькі гадоў таму ў верхнім сегменце Ружанскай брамы з’явілася вялікая адтуліна. Было падобна на тое, што нехта выняў пару цаглін, дастаў змесціва тайніка і знік. Магутныя сцены надзейна хавалі сакрэт князёўны Марыі да нашых дзён. Алеся Лебедзева, вучаніца 10-га класа Ружаны На мяжы Берасцейскага з Гродзенскім краем Святлана АГЕЯВЕЦ Здань шукае скарб Вакол замка Сапегаў шмат чутак і таямніц. Кажуць, што ў яго падзямеллях замураваны куфры з каштоўнасцямі і шырокі падземны ход вядзе адтуль аж да палаца ў Косаве. І што сто гадоў таму там згубіўся хлопчык, які хацеў знайсці гэты скарб. Згубленая душа прагне спакою, таму ноччу ў замку можна пачуць дзіцячы енк. Ганна РАПТУНОВІЧ, Мінск
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ліст на сумесны конкурс “Народнай газеты” і выдавецтва “РыфТур” дасланы з Ружан. І гэта цалкам зразумела: менавіта палац Сапегаў і Ружанскую браму...
|
|