Перажыць паводку дапамаглі начныя маразы
22.04.2013
—
Разное
|
Рака Нарачанка. Начальнік вілейскай гідраметэастанцыі Вячаслаў Лапко: пік паводкі ўжо прайшоў. Звычайна пік паводкі прыходзіць на рэкі адначасова. Сёлета ён быў у чацвер, 18 красавіка. Цяпер вада ідзе на спад. У рэчцы Нарачанцы вёскі Нарач на Вілейшчыне найбольш вады было ў пятніцу, 19 красавіка. У Вілейцы на Віліі найбольшы ўзровень вады трымаўся тры дні: з серады па пятніцу. Дарэчы, калі параўнаць з летнім узроўнем, то цяпер ён павысіўся больш, чым у тры разы. Усё з-за таго, што вялікія спады вады былі з Вілейскага вадасховішча. Цяпер жа вадасховішча пачынае нармалізоўваць падпорны ўзровень вады. – Магло быць і горш, – кажа Вячаслаў Лапко. – Паводка чакалася большая, бо не ўлічваліся начныя замаразкі, якія памяншаюць таянне і высушваюць глебу. Яны прыйшліся якраз на пік паводкі. Калі б іх не было, то вада паднялася б яшчэ на паўметра вышэй. Нават асобных выпадкаў падтапленняў на Вілейшчыне няма, дадае намеснік начальніка вілейскага аддзела па надзвычайным здарэнням Аляксандр Раманоўскі. Настасся РОЎДА. Фота Ігара МАРОЗА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік вілейскай гідраметэастанцыі Вячаслаў Лапко: пік паводкі ўжо прайшоў.
|
|