Стыль, гармонія і каларыт. 21.by

Стыль, гармонія і каларыт

07.06.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аграсядзібы Міншчыны паказалі лепшыя ўзоры арганізацыі адпачынку

Зараз, каб прыцягнуць да сябе спрактыкаваных і патрабавальных наведвальнікаў, мала назваць аграсядзібай домік на вёсцы. Людзі жадаюць, каб у іх адпачынку было досыць сельскага каларыту, натуральнасці, спакою і блізкасці да прыроды. Але разам з тым аддаюць перавагу тым, хто змог спалучыць гэта з камфортам, зручнасцю і пэўным стылем. Вось такая няпростая задача ў гаспадароў, якія жадаюць, каб ад турыстаў не было адбою.

Днямі арганізатары конкурсу «Лепшая аграсядзіба Мінскай вобласці 2013 года» падвялі вынікі гэтага цікавага спаборніцтва. «Члены камісіі пры ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму наведалі кожнага намінанта. У цэлым яны адзначылі высокі ўзровень арганізацыі адпачынку і сэрвісу ў аграсядзібах. У выніку вызначыліся пераможцы ў пяці намінацыях», — расказала галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнай работы, аздараўлення насельніцтва і турызму гэтага ведамства Кацярына Якаўлева.

Самі назвы намінацый у гэтым конкурсе яскрава вызначаюць сутнасць адпаведнага накірунку. Аграсядзіба «Глівінская», што на Барысаўшчыне, стала лепшай у намінацыі «Здаровы лад жыцця». Там шмат магчымасцей для тых, хто любіць адпачываць актыўна і займацца спортам. Мяркуйце самі: прапануюцца катанне на квадрацыкле, гідрацыкле, катары, водных лыжах, пешыя паходы па аколіцы, рыбалка, падводнае паляванне і гэтак далей. А ў лазні ёсць нават фітапарасаўна для агульнага аздараўлення. Яшчэ адна аграэкасядзіба Барысаўшчыны вызначылася ў конкурсе. «Бівак» стаў лепшым у намінацыі «Стыль і гармонія». Там сабраны шматлікія прадметы эпохі вайны 1812 года, а сама сядзіба надзвычай гарманічна ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе.

У намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый» не было роўных аграэкасядзібе «Зарачаны», што на Пухаўшчыне. Яе гаспадары здолелі арганізаваць адметны беларускі жыццёвы ўклад, дзе знайшлося месца шматлікім нацыянальным традыцыям.

Самай гасціннай стала аграэкасядзіба «Прылессе» ў Мінскім раёне. Там ужо склалася сваё кола пастаянных наведвальнікаў, добрая кухня, ёсць усе магчымасці, каб на высокім узроўні праводзіць карпаратыўныя мерапрыемствы, банкеты.

Экасядзібай года стала сядзіба «Дамелька» са Смалявіцкага раёна. Яна пабудавана ў маляўнічых мясцінах, дзе ёсць і ўзгоркі, і лясы, і добрая зарыбленая сажалка, шмат фруктовых дрэў.

Усяго ж у сталічнай вобласці наведвальнікаў чакаюць звыш 400 аграэкасядзіб. Найбольшая іх колькасць — у Мінскім раёне, на Мядзельшчыне, Лагойшчыне і Валожыншчыне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аграсядзібы Міншчыны паказалі ўзоры арганізацыі адпачынку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика