З-за хмараў выпускнікі сустрэлі толькі захад
12.06.2013
—
Разное
|
У панядзелак, 10 чэрвеня, у Маладзечне прайшоў выпускны баль. Хлопцам-выпускнікам больш пашанцавала, чым дзяўчатам. У дзяўчат разбурыліся прычоскі, сукенкі папрыліпалі да ног, а з басаножак вылівалася вада. Некаторыя выпускнікі закупіліся дажджавікамі. А гэта выпускніца першай школы Анастасія Унукоўская разам са сваімі бацькамі. А ў гімназіі №3 селета выпускаецца толькі адзін клас (трэцяя злева - класны кіраўнік Вольга Кісель). Старшыня маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец уручае залаты медаль. Выпускнікі першай школы ідуць ускладаць кветкі. На выпускнікоў падглядалі і з балконаў. Але, нягледзячы на дрэннае надвор'е, выпускнікі не сумавалі. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 10 чэрвеня, у Маладзечне прайшоў выпускны баль. |
|