Электронны дарадца
23.07.2013
—
Разное
|
Пачаў працаваць турыстычны партал Нарачанскага краю. Ён прадастаўляе наведвальнікам самую дакладную і аператыўную інфармацыю па турыстычных прапановах Мядзельшчыны. Там ёсць неабходныя даныя пра Мядзельскі раён, рэсурс аснашчаны інтэрактыўнымі картамі з указаннем размяшчэння здраўніц, аўтастаянак, аграсядзіб, утрымлівае вычарпальную інфармацыю пра гасцініцы, аб’екты прыдарожнага сэрвісу, памятныя мясціны і гэтак далей. Акрамя таго, існуе пераадрасацыя на афіцыйныя сайты ўсіх санаторыяў Нарачанскага краю. На турыстычным партале можна даведацца і пра аб’екты сферы паслуг: дзе можна заправіць аўто, купіць лекі, памяняць валюту, атрымаць медыцынскую дапамогу, зрабіць пакупкі і гэтак далей. Таксама можна азнаёміцца з маршрутамі веласіпедных, водных, конных паходаў і размяшчэннем турыстычных стаянак. Увогуле, на Міншчыне зараз больш увагі надаецца інфармацыйнаму суправаджэнню турыстычнай сферы, выкарыстоўваюцца розныя магчымасці для папулярызацыі турызму. У Мядзельскім, Вілейскім, Нясвіжскім і Лагойскім раёнах існуюць адпаведныя інфармацыйныя цэнтры. У вобласці плануецца таксама стварэнне цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы, якая будзе спрыяць развіццю курортаў цэнтральнага рэгіёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаў працаваць турыстычны партал Нарачанскага краю
|
|