Аляксандр Рамановіч: “Выбіралі мілагучныя назвы вуліц”
01.08.2013
—
Разное
|
![]() Якімі будуць назвы маладзечанскіх вуліц, яшчэ невядома. Хутка пройдзе заключны этап адбору прапаноў на новыя назвы вуліц.Яшчэ ў красавіку Маладзечанскі райвыканкам звярнуўся да жыхароў горада з прапановай даць імёны вуліцам, завулкам і праездам горада, якія пакуль не маюць назвы. Пэўны час камісія па перайменаванні вуліц праводзіла адбор. – Нам даслалі шмат прапаноў, – кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч. – Прыходзілі лісты і ад настаўнікаў, і ад работнікаў культуры, і проста ад зацікаўленых людзей. На кожную вуліцу атрымалася па тры, па пяць варыянтаў назваў. Пры адборы мы ставілі на першы план назвы, звязаныя з Беларуссю і мясцовым краем. Глядзелі, каб яны былі зручныя для вымаўлення, прыгожыя, трапныя і слушныя. Камісія доўга вырашала, як згрупаваць і падаць прапановы, каб яны ўпісваліся ў агульны склад назваў вуліц нашага горада. У выніку стварылі спіс, дзе на кожную вуліцу засталося па дзве ці тры прапановы, каб яшчэ было з чаго выбіраць. У Маладзечанскім раённым Савеце дэпутатаў нам паведамілі, што сесія, на якой камісія па перайменаванні вуліц прыме канчатковае рашэнне, мае адбыцца 6 жніўня. Нагадваем Без назвы застаюцца вуліцы, што злучаюць Вялікі Гасцінец і Лібава-Роменскую вуліцу, а таксама Міру і Хмяльніцкага. Дзесяць новых імёнаў чакаюць вуліцы і завулкі раёна індывідуальнай забудовы Фестывальны, і сем – у паўднёвай частцы горада. Пасля таго, як да Маладзечна далучылі некалькі вуліц вёскі Рагазы, узнікла патрэба замяніць тыя назвы, якія ў горадзе ўжо ёсць. Таму Маладзечанская і Усходняя вуліцы Рагазаў таксама атрымаюць новыя назвы. Пяць вуліц і два праезды былой вёскі назваў пакуль не маюць. Спіс прапаноў вуліц пасля праведзенага адбору:
Настасся РОЎДА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка пройдзе заключны этап адбору прапаноў на новыя назвы вуліц.
|
|