Што святкаваць на гэтым тыдні
16.09.2013
—
Разное
|
Каляндар "РГ" на гэты тыдзень. 13 верасня. 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Быліны (сапраўднае Іван Семашкевіч, 1883–1955), паэта, драматурга. *** 15 верасня. 10 гадоў таму ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбылося ўрачыстае адкрыццё занава пабудаванай ратушы. *** Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Дата свята абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны. *** Дзень работнікаў лесу. Гэта прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню. *** 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Кавязіна (1898 – 1950), рэжысёра, педагога, мастака, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі. *** 17 верасня. У гэты дзень адбылося ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Аперацыя Чырвонай Арміі праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні Другой суcветнай вайны. *** 18 верасня. 15 гадоў з дня стварэння (1998) Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. *** 100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ваўчэцкага (1913 – 1991), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. *** 19 верасня. 70 гадоў з пачатку (1943) аперацыі “Канцэрт”, другога этапу “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл. *** 100 гадоў таму (1913) выдалі зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. *** 95 гадоў (1918) выдалі “Беларускую граматыку для школ” Браніслава Тарашкевіча (Вільня). Падрыхтавалі Марыя БЕРАСНЕВА, Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каляндар "РГ" на гэты тыдзень. |
|