Што было 100 год таму?. 21.by

Што было 100 год таму?

11.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Каляндар памятных дат на гэты тыдзень.

11 кастрычніка. 100 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (сапр. Эдзі Сямёнаўна Каган, 1913 – 2000), беларускай паэткі. Пераважна пісала для дзяцей.
***
35 гадоў назад (1978) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.
***
13 кастрычніка. 125 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888 – 1954), беларускага жывапісца, скульптара, графіка, этнографа і археолага, астранома-аматара. Нарадзіўся на хутары Пунькі  (цяпер Глыбоцкі раён). Вучыўся ў Віленскай малявальнай школе акадэміка Трутнева. Аздабляў першыя беларускія кнігі, календары. Ім была аформленая кніга аўтара славутага верша “Люблю наш край – старонку гэту...” Канстанцыі Буйло “Курганная кветка”.

Ад 1919 года  – мастак-дэкаратар беларускага літаратурна-выдавецкага аддзела пры Народным камісарыяце асветы ў Мінску. Ад 1921 года жыве на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Супрацоўнічае з беларускімі культурнымі арганізацыямі ў Вільні і Мінску. Ад 1927 года працаваў настаўнікам малявання ў Радашкавіцкай, Віленскай і Наваградскай гімназіях. 

Пасля 1930 года асвойвае “касмічную” тэму. Перабіваўся часовымі працамі. У час вайны напісаў серыю гістарычных карцін. Памёр у 1954 годзе ў беднасці. Імя Драздовіча носіць вуліца ў Маладзечне.
***
85 гадоў назад (1928) ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову “Аб рэарганізацыі Інстытута Беларускай культуры ў Акадэмію навук Беларусі” (цяпер Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).
***
14 кастрычніка. Дзень маці.
***
60 гадоў назад (1953) з канвеера Мінскага трактарнага завода сышоў першы серыйны колавы трактар “Беларусь” (МТЗ-2). З 1963 года ў вытворчасці была мадэль МТЗ-50, а мільённы трактар выпушчаны ў лістападзе 1972 года.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота vk.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каляндар памятных дат на гэты тыдзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика