Прысуджаны да смерці беларус паскардзіўся ў ААН. 21.by

Прысуджаны да смерці беларус паскардзіўся ў ААН

11.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


2 кастрычніка Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу асуджанага да смерці грамадзяніна Беларусі Паўла Селюна.

Пра гэта стала вядома ад даверанай асобы Селюна ў камітэце ААН праваабаронца Андрэя Палуды 10 кастрычніка ў Мінску на прэс -канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

 Андрэй Палуда распавёў, што ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» ад яго імя быў складзены зварот у міністэрства замежных спраў Беларусі. «У адпаведнасці з правілам 92 Правілаў і працэдур камітэта , дзяржава не павінна прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да разгляду дадзенага звароту па сутнасці» , − напісаў праваабаронца ў дакуменце.

 Спасылаючыся на тое, што міністэрства ўнутраных спраў абавязана кантраляваць выкананне дзяржаўнымі органамі Беларусі міжнародных дагавораў, Палуда просіць міністэрства “паведаміць у Вярхоўны суд Беларусі, Генеральную пракуратуру і МУС пра рэгістрацыю Камітэтам па правах чалавека ААН індывідуальнага звароту, пададзенага ад імя Селюна Паўла Мікалаевіча”.

 

”Прашу пракантраляваць выкананне міжнародных дагавораў дадзенымі дзяржаўнымі органамі Беларусі і аказаць ім неабходнае садзейнічанне ў гэтым, а таксама пісьмова праінфармаваць мяне аб выніках разгляду звароту і прынятых па ім рашэнняў», − рэзюміраваў у дакуменце праваабаронца.

 Свой зварот Палуда плануе ў бліжэйшы час накіраваць у міністэрства замежных спраў , міністэрства унутраных спраў і Генпракуратуру Беларусі.

 У сваю чаргу мама асуджанага на смерць Тамара Селюн праз журналістаў звярнулася да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. «Мой сын пакуль яшчэ жывы, але хацелася б звярнуцца да Вас, Аляксандр Рыгоравіч, бо толькі ад Вас зараз залежыць жыццё майго сына. Што здарылася, то здарылася , і назад нічога не вярнуць, але расстрэл майго сына нікога не верне» , − адзначыла яна.

 «Я Вас прашу, памілуйце майго сына. Ён ніколі не быў бандытам, заўсёды быў добрым чалавекам. Юнаком, які вучыўся выдатна, начытаны, дакладна выконваў усе задачы, якія перад ім стаялі, але здарылася такое », − сказала мама Селюна, дадаўшы, што калі б Лукашэнка асабіста сустрэўся і пагутарыў з яе сынам, то ўбачыў бы ў ім чалавека, які не заслугоўвае такой меры.

«Мой сын здзейсніў памылку і заслугоўвае пакарання, але не такога. Звяртаюся да Вас, як да разумнага, адукаванага чалавека , калі ласка, не спяшайцеся прымаць рашэнне », −  падсумавала Тамара Селюн.

 Па словах маці, раней яна ўжо накіравала ліст на імя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта з просьбай паспрыяць выратаванню яе сына, а сам Павел Селюн напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

 23-гадовы жыхар Вілейкі Павел Селюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання Гродзенскім абласным судом за злачынства, здзейсненае ў жніўні 2012 года. Яго абвінавацілі ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, здзек над трупам, таемным выкраданні маёмасці і крадзяжы чужых дакументаў.

 У верасні гэтага года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула прысуд Паўлу Сялюн без змены.

 Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, якая ўсё яшчэ ужывае смяротнае пакаранне.

 Паводле naviny.by

Фота з сайта www.pro-goroda.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 кастрычніка Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу асуджанага да смерці грамадзяніна Беларусі Паўла Селюна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика