Прыклад гераізму. 21.by

Прыклад гераізму

12.11.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На востраве Мужнасці і Смутку гаварылі аб патрыятызме і ўспаміналі тых, хто загінуў.

У гэтым сімвалічным месцы сустрэліся воіны-інтэрнацыяналісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі. Штогадовая традыцыя такіх сустрэч сабрала на гэты раз на беларускай зямлі больш за 50 удзельнікаў вайны ў Афганістане. Зараз у нашай краіне пражываюць 12 тысяч «афганцаў».

«Найпершы абавязак грамадскай арганізацыі — узяць пад свой клопат і ўвагу ўсіх інтэрнацыяналістаў, інвалідаў, сем’і тых, хто загінуў або памёр, аказваць ім пастаянную падтрымку», — акрэсліў задачы старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч. Вопытам работы падзяліўся старшыня Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Павел Крэс: «Ва ўсіх раёнах за сем’ямі загінуўшых замацаваны арганізацыі і ўстановы, навучэнцы школ даглядаюць магілы загінуўшых і памерлых. У нашых планах — устанавіць мемарыяльныя знакі ў кожным населеным пункце, школе, арганізацыі, дзе жылі, вучыліся, працавалі тыя, хто загінуў у афганскай вайне».

Удзельнікі сустрэчы наведалі шэраг памятных мясцін і ўсклалі кветкі да помнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На востраве Мужнасці і Смутку ўспаміналі тых, хто загінуў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика