Каляндар: 80 год Галіне Талкачовай, 85 - Еўдакіі Лось. 21.by

Каляндар: 80 год Галіне Талкачовай, 85 - Еўдакіі Лось

27.02.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Еўдакія Лось.

І іншыя падзеі гэтага тыдня. 1 сакавіка. 85 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929 – 1977), беларускай паэтэсы. У 1970-72 гадах працавала адказным сакратаром часопіса “Работніца і сялянка”, з 1975 года – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. Яе вершы і паэмы перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы. Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі, Ю. Семяняка, Д. Смольскі і інш.
***
2 сакавіка. 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міронскага (1899 – 1955), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
3 сакавіка. 2010 год. У Вілейцы памёр Анатоль Рогач, выдатны краязнаўца, майстар спорту Беларусі па шашках, адзін з аўтараў кнігі “Нарачанка і яе берагі”. Нарадзіўся ў вёсцы Каралеўцы 1 чэрвеня 1947 года.

80 гадоў з дня нараджэння Галіны Талкачовай (1934), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.
***
4 сакавіка. 140 гадоў з дня нараджэння Паўла Южыка (1874 – 1944), мастака. Нарадзіўся на Смаргоншчыне ў вёсцы Вётхава. Пасля заканчэння семінарыі працаваў на Вілейшчыне. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе І.Тру­т­нева, якую скончыў у 1901 годзе. З 1905 года працаваў у канцылярыі Віленскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Пасля рэвалюцыі жыў і працаваў на Украіне, у Паволжы. У 1921 годзе вярнуўся ў Беларусь. Нейкі час выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. З сярэдзіны 30-х – на пенсіі. Жыў у Вётхаве. У 1939 – 1944 гадаў – выкладчык малявання ў Залескай школе Смаргонскага раёна. Аўтар вялікай серыі карцін “Беларускі краявід”, партрэтаў сваіх землякоў. Памёр і пахаваны на радзіме.
***
95 гадоў з дня нараджэння Міколы Лупсякова (Мікалая Радзівонавіча) (1919 – 1972), беларускага пісьменніка, перакладчыка. Аўтар зборнікаў апавяданняў “Першая атака” (1946), “Апавяданні” (1947), “Мост” (1947), “Дружба” (1952), “Дняпроўская чайка” (1957, 1988) і шмат іншых. Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў “Разведчыкі” (1949), “На вірах” (1974) і аповесць “Я помню...” (1964).
                  ***
90 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ражэнавай (1924), артысткі балета, народнай артысткі Беларусі.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика