Праз паўгода навучання ў Германіі Арсень вяртаецца ў Маладзечна. 21.by

Праз паўгода навучання ў Германіі Арсень вяртаецца ў Маладзечна

28.02.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Злева – маладзечанец Арсень Макей, вучань СШ №5, які паўгода правучыўся ў Германіі па праграме “Стыпендыят” фонду ўсходняй Еўропы і педагагічнай службы па абмене. Справа ад яго – Нора і Хрыстаў, сястра і брат, у сям’і з якімі падчас навучання ў чужой кра

Напярэдадні Дня жанчын, 7 сакавіка, дэлегацыя з Маладзечна едзе на дзесяць дзён у нямецкі горад Гётынген. Там, у Хайнберг-гімназіі, паўгода правучыўся вучань сярэдняй школы №5 Арсень Макей.

Ён – 15-ты школьнік, які паехаў вучыцца па праграме “Стыпендыят” фонду ўсходняй Еўропы і педагагічнай службы па абмене.

Часта атрымлівалася, што ўдзельнікі праграмы фактычна гублялі год, бо яны не мелі магчымасці засвоіць школьную праграму і заставаліся ў тым жа класе. Некаторыя здавалі экзамен экстэрнам і пераводзіліся.

Сёлета Арсень прыязджае раней, чым іншыя стыпендыяты. У яго наперадзе яшчэ навучальная чвэрць, таму застацца на другі год яму не пагражае.

– Гэтай сустрэчай мы працягваем праект “У гульні гуляем, гульні распрацоўваем”, – распавядае настаўніца нямецкай мовы сярэдняй школы №5 Зоя Дылеўская. – Калі ў верасні да нас прыязджалі госці з Германіі, мы разам з імі ладзілі гульні, звязаныя з нашай мясцовасцю. Удзельнікі фатаграфавалі розныя месцы горада.

Цяпер мы вязём ім створаную намі карту, дзе скарысталі здымкі, зробленыя падчас іх прыезду. Вучням давядзецца прыгадаць, што гэта за месцы.

У Гётынген едуць дзевяць вучняў і двое настаўнікаў, якія і прымалі ў верасні замежных гасцей. Разам з Зояй Дылеўскай едзе Алена Парахня, завуч па выхаваўчай рабоце. З імі будзе і эндакрынолаг маладзечанскай дзіцячай паліклінікі Алена Запрудская.

У межах супрацоўніцтва з Хайнберг-гімназіяй ладзяцца сустрэчы ў падтрымку хворых на цукровы дыябет.

Заўсёды госці з Германіі прывозяць паўтары тысячы спецыяльных тэст-палосак для хворых дзяцей.

У Гётынгене падчас сакавіцкага прыёму беларусаў запланаваная і сустрэча з нямецкім доктарам. А наш доктар адзін дзень ад раніцы да вечара правядзе побач з ім. У Алены Запрудскай будзе магчымасць паназіраць за працай доктара ў нямецкай установе аховы здароўя.

– Гэта заўсёды вельмі цікава, – лічыць спадарыня Зоя. – У Германіі нашмат больш хворых на дыябет, чым у нас. Аднак і тэхналогіі лячэння іншыя, новыя.

Выязджае група ў пятніцу. Выхадныя яны правядуць у нямецкіх сем’ях. Тры дні беларускія дзеці правядуць на занятках у нямецкай гімназіі. Запланаваныя і экскурсіі, і паездка ў аквапарк, і паход у танцавальную школу, і гульні ў спартзале, і міні-гольф. Будзе і сустрэча з мэрам Гётынгена.

Занятыя ўдзельнікі паездкі будуць ад 9 раніцы да 16 гадзін вечара. Астатні час праводзяць у сям’і, якая іх прымае.

Напрыканцы, па традыцыі, на развітальнай сустрэчы Хайнберг-гімназія назаве новага вучня сярэдняй школы №5, якога запросяць на наступны год у Германію.

– На гэту сустрэчу прыходзяць усе сем’і, якія прымаюць нас, – дадае спадарыня Зоя. – І бабулі, і дзядулі. І ўсе дзеляцца сваімі ўражаннямі ад сустрэч і часу, праведзенага разам.

Беларусь застаецца за бортам Балонскай сістэмы адукацыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня жанчын, 7 сакавіка, дэлегацыя з Маладзечна едзе на дзесяць дзён у нямецкі горад Гётынген. Там, у Хайнберг-гімназіі, паўгода правучыўся вучань...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика