Вызначылі галоўныя экалагічныя праблемы Вілейшчыны: сярод іх – забруджванне малой ракі Пляснянкі і стан Вілейскага вадасховішча
12.03.2014
—
Разное
|
Рака Пляснянка ля вуліцы Пляснянская можа стаць добрым месцам адпачынку для гараджан і гасцей Вілейкі. Сярод іх – забруджванне малой ракі Пляснянкі і стан Вілейскага вадасховішча. "РГ" паведамляла, што Рэгіянальны экалагічны цэнтр для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра для рэалізацыі экалагічнага комплексу мерапрыемстваў кампанента праграмы STREAM. У верасні мінулага года Вілейскі райвыканкам і гэты цэнтр падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі ініцыятывы “Падтрымка ўстойлівасці планавання экалагічных мерапрыемстваў у населеных пунктах Беларусі і Малдовы”. Асноўны этап ажыццяўлення ініцыятывы пачнецца ў ліпені. А да гэтага часу каардынацыйны савет і працоўная група мусяць распрацаваць мясцовы экалагічны план дзеянняў. Ён закліканы даць аб’ектыўны і ўсебаковы аналіз важнейшых для раёна праблем у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Пра тое, як ідзе праца, паведаміў каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар: “Апытанне для вывучэння грамадскай думкі Прадугледжана вывучэнне грамадскай думкі па асноўных экалагічных праблемах, каб зразумець, якія з іх турбуюць насельніцтва раёна больш за ўсё. Для гэтага правялі кампанію па анкетаванні насельніцтва. Анкеты распаўсюдзілі ва ўстановах адукацыі для бацькоў навучэнцаў, сярод работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, у сельскай мясцовасці. Падчас вывучэння грамадскай думкі запоўнілі 837 анкет. Гэта складае каля 3% усяго насельніцтва ва ўзросце ад 18 гадоў. Большасць людзей, якія адказалі на пытанні, знаходзяцца ва ўзроставай групе 25-50 гадоў (больш за 73%). Большасць рэспандэнтаў маюць вышэйшую адукацыю – 81, 3 %. Найбольш хвалююць праблемы з вадой Па выніках апытання ў дзясятку самых галоўных раённых экалагічных праблем з 19 прапанаваных былі адзначаны наступныя (у парадку важнасці): 1. Якасць пітной вады. 2. Сцёкавыя воды бытавой каналізацыі. 3. Якасць вады ў каналах, рэках або азёрах. 4. Адсутнасць догляду за грамадскімі зялёнымі тэрыторыямі, паркамі. 5. Стан існуючых аб’ектаў турызму і адпачынку. 6. Нізкая якасць мясцовых дарог, тратуараў; недахоп месцаў для паркоўкі. 7. Звалкі камунальных адходаў. 8. Нерацыянальнае, нямэтавае выкарыстанне сельскагаспадарчых зямель. 9. Нездавальняючая праца або адсутнасць камунальных службаў. 10. Праблемы абароны і захаванасці прыродных помнікаў і рэсурсаў. Першыя тры праблемы былі вызначаныя як прыярытэтныя прыкладна ў 30% рэспандэнтаў. Апошняя праблема з чацвёркі найважнейшых атрымала 18%. Пляснянка і вадасховішча − ў дзеянні З улікам інтарэсаў грамадскасці і меркавання спецыялістаў вылучылі наступныя прыярытэтныя вобласці, якія і стануць асновай будучага мясцовага экалагічнага плана дзеянняў: 1. Сцёкавыя воды бытавой каналізацыі – гэта праблема забруджвання малой ракі Пляснянкі, якая і забруджваецца за кошт сцёкавых вод бытавой каналізацыі (Пляснянка ўпадае ў раку Вілія, якая нясе свае воды ў Балтыку). 2. Кіраванне камунальнымі адходамі – гэта правядзенне далейшай працы па раздзельным зборы смецця і далейшай перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў. 3. Якасць вады ў каналах, рэках і азёрах – гэта стан самага буйнога штучнага вадаёма Беларусі – Вілейскага вадасховішча. 4. Стан існуючых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры – месцаў адпачынку і развіццё зялёнага турызму”. ПадрыхтаваўАлесь ВЫСОЦКІ. Фота з архіву "РГ".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"РГ" паведамляла, што Рэгіянальны экалагічны цэнтр для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра для рэалізацыі экалагічнага...
|
|