Упершыню пад спайсам трапіў у рэанімацыю васьмікласнік з Маладзечна
27.03.2014
—
Разное
|
Пад уздзеяннем спайсу маладыя людзі вар'яцеюць і нават могуць выйсці ў акно. Фота st.gdefon.ru. У школе, дзе вучыўся 13-гадовы хлопчык, пасля гэтага здарэння дзецям перасталі дазваляць выходзіць у час урокаў, паведаміў “РГ” адзін з вучняў.Тыдзень таму ў рэанімацыю дзіцячай бальніцы з падазрэннем на атручванне наркотыкам паступіў 13-гадовы падлетак. Пасля школы ён разам з сябрам накіроўваўся дадому. Па дарозе яны спыніліся, хлопчык спажыў сумесь і... страціў прытомнасць. Яго сябар, перапалохаўшыся не на жарт, выклікаў “хуткую” і паклікаў на дапамогу настаўнікаў, распавялі ў РАУС. Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. Медыкі правялі ўсе неабходныя аналізы, але высветліць склад рэчыва, якім атруціўся школьнік, так і не ўдалося. Падлетак суткі праляжаў у рэанімацыі, затым яго перавялі ў педыятрычнае аддзяленне і хутка адпусцілі дадому. Загадчык дзіцячай бальніцы Сяргей Рылаў адзначае, што сёлета гэта першы выпадак. Раней такое здаралася, але, як і цяпер, пацвердзіць, што гэта было менавіта наркатычнае атручванне, не змаглі. Склад рэчыва заставаўся невядомым, дагэтуль яго не сустракалі. Нават пасля першага ўжывання спайсу чалавек вар’яцее і ў некаторых выпадках не прыходзіць у норму нават пасля месяца стацыянарнага лячэння, папярэджвае галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг Маладзечанскага раёна Аляксандр Бажко. Наркотыкамі труцяцца штомесяц З такім выпадкам начальнік аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Дзмітры Сухоцкі сустракаецца ўпершыню. У такім малым узросце наркатычнага атручвання раней не здаралася. І хоць дакладна вызначыць рэчыва не атрымалася, эксперты мяркуюць, што гэта спайс. – Пераважна наркотыкі ўжывае моладзь 16-19 гадоў, – удакладняе Дзмітры Сухоцкі. – Амаль кожны месяц з такімі атручваннямі адзін-два маладыя чалавекі трапляюць у рэанімацыю. А напрыканцы мінулага года быў і смяротны выпадак. Летась 22 снежня студэнт-першакурснік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Маладзечна памёр у інтэрнаце ад перадазіроўкі. – Ужыўшы наркотык, – працягвае Дзмітры Сухоцкі, – чалавек проста перастае штосьці разумець. Ён паводзіць сябе як зомбі, нават можа выйсці ў адчыненае акно. Суразмоўца таксама заўважыў: тыя, хто атруціўся наркотыкам, ведалі, што ўжываюць. Пра наступствы ўжывання спайсаў ім расказвалі ва ўстановах, дзе яны вучацца. На пытанне, чаму ж вы ўжывалі іх, адказвалі аднолькава: “Хацеў паспрабаваць”. Як гандлююць спайсамі і на якія хітрыкі ідуць прадаўцы, чытайце ў пятнічным нумары "РГ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У школе, дзе вучыўся 13-гадовы хлопчык, пасля гэтага здарэння дзецям перасталі дазваляць выходзіць у час урокаў, паведаміў “РГ” адзін з вучняў.
|
|