Гвалт у сям’і: чаму пра гэта маўчаць і чаму маўчаць НЕЛЬГА
26.04.2014
—
Разное
|
Як дзеці трапляюць да педафілаў, з каго вырастаюць маньякі і іх ахвяры і адкуль у сем’ях з’яўляецца гвалт? Вучэбны семінар адбыўся ў маладзечанскім райаддзеле міліцыі ў чацвер, 17 красавіка ў межах рэспубліканскай акцыі “Дом без гвалту”. Ён прысвечаны ўступленню ў моц закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” ад 16 красавіка. Сваім досведам па працы з праблемнымі сем’ямі падзялілася псіхолаг Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Алена Камісарук. Псіхолаг распавяла, што нямала сям’яў, у якіх сустракаецца гвалт. Сустракаецца ў першую чаргу псіхалагічны і фізічны, здараецца таксама эканамічны і сэксуальны. Ахвярамі становяцца тыя, хто не ў стане супраціўляцца, − жанчыны, сталыя людзі, дзеці, найчасцей да сямі год.
Выхаванне - найскладанейшая праца. Аднак бацькі павінны прыкласці ўсе намаганні, каб іх дзеці былі шчаслівымі. Пабоі праз любоў Агрэсар накоплівае негатыў, напрыклад на працы. Там ён не можа даць выхад эмоцыям, але яны нікуды не знікаюць. І тады грушай для біцця становіцца, напрыклад, яго дзіця. Здараецца, ужо дарослыя людзі кажуць, што іх бацькі білі, затое яны сталі такімі выхаванымі і разумнымі. Такі прынцып − пакаранне ад любові, фізічная сіла як праява любові і кахання − разбуральна ўплываюць на дзіця. Менавіта з дзяцей, якім навязалі гэтую думку, вырастаюць вычварэнцы і маньякі. Яны апраўдваюцца, што кахалі сваю ахвяру, але так атрымалася, што забілі. Калі над маленькім дзіцем здзяйснялі псіхалагічны і эмацыйны гвалт, яго жаданне даць адпор таксама не знікне. Яно таксама накопліваецца і выбухае, калі дзіця становіцца падлеткам і ўжо ў стане адказаць. Алена распавяла, што ў яе практыцы быў выпадак, што сын збіваў маці так, што жанчына мусіла жыць у падсобцы. Высветлілася, што ў дзяцінстве яго дакладна гэтак жа караў бацька. Дзеці з сям’яў, калі п’яны тата “выхоўвае” маму, звычайна і сваю сям’ю будуюць на такі ж узор. Іншага спосабу, як будаваць адносіны між мужчынай і жанчынай, яны не бачылі. Хлопчыкі з такой сям’і − патэнцыйныя агрэсары, дзяўчынкі − патэнцыйныя ахвяры. Абсалютна ў любой сварцы паміж татам і мамай дзіця вінаваціць сябе. Таму трэба патлумачыць дзецям, што вы пасварыліся і памірыліся, але дзіця не вінаватае і вы яго любіце. Вобраз ідэальнай сям’і А вось калі сваркі ў сям’і сталі сістэмай, відавочна, што дарослыя самі не спраўляюцца і не ў стане вырашыць між сабой канфлікты. Тут павінны ўмешвацца міліцыя і іншыя структуры. Праблема ў тым, што вельмі складана знайсці сям’ю, у якой гвалт стаў сістэмай, на пачатковым узроўні. Усе хочуць ствараць вобраз ідэальнай сям’і. І любая сям’я імкнецца замаўчаць свае праблемы. Пытанне гвалту тычыцца не толькі праблемных сям’яў. Гвалт адбываецца за зачыненымі дзвярыма і ўсёй сям’і за гэта потым сорамна. Сорамна бацьку, які працверазеў, сорамна маці, якая маскіруе сінякі, і асабліва сорамна дзецям. Шлях да педафілаў і порнасайтаў Такія падзеі вельмі хутка адбіраюць у дзяцей упэўненасць у сабе і пачуццё ўласнай годнасці. Вярнуць гэтыя пачуцці надзвычай складана. Дзіцяці сорамна за бацькоў, таму яму складана пасябраваць з аднагодкамі, сяброў не прывядзеш дадому. Прасцей застацца сам-насам і шукаць у інтэрнэце тых, хто зразумее. Адсюль узнікла новая праблема − гвалт праз інтэрнэт. Мала хто з бацькоў сочыць, чым займаюцца іх дзіці ў інтэрнэце. Між тым, менавіта праз сацыяльныя сеткі дзяцей-ахвяр падхопліваюць педафілы, якія заўсёды гатовы ўдзяліць ім час і ўвагу ў адрозненне ад бацькоў. Алена Камісарук раіць паставіць камп’ютар не ў дзіцячым пакоі, а там, дзе найчасцей бываюць бацькі. Напрыклад, у кухні ці зале. Можна займацца гаспадарчымі справамі і адначасова цікавіцца, чым займаецца дзіця. Бацькам варта патлумачыць, што дзеці могуць сустрэць такіх людзей, якія могуць быць небяспечнымі. І калі дарослыя прапаноўваюць сябраваць, няхай дзеці раскажуць пра гэта вам. − Станьце самі для свайго сына ці дачкі сябрам! − раіць Алена Камісарук. − Пасварыцца, выказаць заўвагі заўсёды паспееце. А вось зразумець, прыняць дзіця трэба своечасова, інакш можаце згубіць шанец. Калі пад уплыў педафілаў трапляюць дзеці з праблемных сям’яў, яны могуць здымацца ў парнаграфічных фільмах, каб атрымаць грошы. Але такое здараецца і з дзецьмі з заможных сямей. У іх акружэнні гэта можа стаць модай, яны могуць параўноўваць, з чыім удзелам больш ролікаў выклалі ў інтэрнэт. Самы небяспечны перыяд у падлеткаў − 12-13 год, калі чалавек выплёсквае накопленае. Калі прымушаць маўчаць − гэта выкліча яшчэ большую рэакцыю. Прыйдзіце, папужайце Псіхолаг заўважыла, што многія ахвяры не хочуць працаваць з праблемай: “Мяне сын б’е − вы павінны яго лячыць”, “Мой сын добры, толькі п’е, яго лячыць не хочуць”, “Прыдзіце, папужайце мужа, толькі не кажыце, што гэта я прасіла, скажыце, што суседзі пазванілі”. Але толькі сумесная праца агрэсара, ахвяры і псіхолага можа дапамагчы вярнуць лад у сям’ю, пакуль не позна. Напрыканцы свайго выступу Алена прапанавала паглядзець шакуючы фільм “
Артыкулы з удзелам псіхолага Алены Камісарук: 1.03.2014. 3.01.2014. 3.12.2013. 26.10.2013. 14.10.2013. 25.09.2013. 24.02.2013. 18.08.2012. 12.08.2012. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як дзеці трапляюць да педафілаў, з каго вырастаюць маньякі і іх ахвяры і адкуль у сем’ях з’яўляецца гвалт? |
|