Вілейка. Хоць і з кійком, але на рэпетыцыю хору завітаюць. 21.by

Вілейка. Хоць і з кійком, але на рэпетыцыю хору завітаюць

01.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Народны хор ветэранаў вайны і працы Вілейскага Палаца культуры. Фота забяспечана Жаннай БАРТКЕВІЧ.

Нядаўна 25-годзе адзначыў народны хор ветэранаў вайны і працы Вілейскага Палаца культуры.

Каб падрабязней даведацца пра яго гісторыю і сучаснасць, звярнуліся да Зоі Наўрось. У хоры янабольш за дваццаць год, была акампаніятарам, кіраўніком. 

– Як у Вілейцы з’явіўся хор ветэранаў?

– Пачалося ўсё з таго, што ў Вілейку прыехала з Магілёва Лідзія Пашкоўская. Яна сказала, што ў Магілёве вельмі добры хор ветэранаў, чаму б і ў Вілейцы такі не арганізаваць.

Кіраўніцтва раёна пайшло насустрач. Лідзія хадзіла па арганізацыях, запрашала людзей. Кіраваць хорам стаў Аляксандр Махнач. І вось у 1989 годзе хор ветэранаў пачаў сваё існаванне. Спачатку была жаночая група, потым мужчыны пачалі ўлівацца. Неўзабаве ў хоры было больш за 30-ць чалавек. Шмат інтэлігенцыі спявала: дактары, педагогі… Апроч хору была жаночая і мужчынская  вакальныя групы, квартэты, дуэты. А яшчэ ў нас была акампаніруючая група: на гітарах, балалайках, скрыпках і домры ігралі. Калі пайшла на пенсію, мяне запрасілі ў хор. Доўгі час была акампаніятарам, пасля смерці Аляксандра Махнача з 2009 года кіравала хорам.

 

Дзе б ні былі – дыпломы везлі

– І якіх поспехаў хору удалося дасягнуць?

– Праз два гады хору было прысвоена званне народны. І цяпер пацвярджаем яго кожныя тры гады. Калектыў станавіўся дыпламантам і лаўрэатам розных фестываляў і конкурсаў, у тым ліку рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” ў 1992 годзе. Дзе б ні бывалі – дыплом ці грамату мы атрымлівалі абавязкова. У многіх гарадах выступалі: Мінск, Брэст, Стоўбцы, Узда… Пастаянна ўдзельнічалі у фестывалі “Пеўчае поле” на возеры Нарач.

–  Якія паездкі запомніліся найбольш?

– Прыгадваецца канцэрт у сталічным Доме афіцэраў. Там выступалі 32 народныя калектывы з усёй Беларусі, і мы тады занялі першае месца. Уручылі нам дарагі падарунак, граматы – усе былі такія задаволеныя. 

Запомнілася паездка на радзіму Махнача – у вёсачку ля Узды. Як нас там сустракала яго мама, малаком свежанькім ад кароўкі паіла, як шчыра частавалі у Доме культуры.

– Назавіце тых хто, хто доўгі час у хоры спявае...

– Гэта Алена Дубовік, Алена Конанава, Лілія Максімава, Наталля і Усевалад Шкадзінскія, Галіна Капцюг, Вера Сепселева, Ала Хаустова, Таісія Радзевіч, Леанід Герасімовіч, Браніслава Пагуда, Раіса Кіргет, Людміла Кузьміна. Авенір Капцюг нават з Заброддзя прыязджае на рэпетыцыі.

У хор прыходзілі людзі рознага узросту, нават 80-гадовыя. А час ідзе, 32 чалавекі пашлі ўжо з жыцця. Але хор абнаўляецца, за апошні час – амаль напалову.

 

У рэпертуары – больш за сотню песень

–  Такім чынам, сённяшні дзень хору – які ён?

– Хор не спыняе працу, двойчы на тыдзень збіраемся на рэпетыцыі, ездзім з канцэртамі, абнаўляем рэпертуар. Спяваюць зараз у нас 32 чалавекі.

Папоўніліся хор зараз добрымі салістамі. Гэта Мікалай і Зінаіда Дударчыкі, Аляксей Камінскі, Пётр Уласенка, Валерый Карабейка, Эдуард Мікуліч, Алена Лаўрыновіч, Тамара Баслык, Валянціна Місюль...

– Колькі ж песень у рэпертуары хору?

– Больш за сотню. Сярод іх рускія, беларускія,  ўкраінскія. Спяваем і песні мясцовых аўтараў.

–  Зоя Стэфанаўна, а якія песні найбольш любімыя ва ўдзельнікаў?

–  “Ты ў маім сэрцы, Вілейка” на музыку Аляксандра Махнача, “Ішлі ў паход партызаны, “Варяг”, “Офицеры”, папуры з ваенных песень.

–  На ваш погляд, якая асаблівасць вілейскага хору?

–  У асноўным  у тым, што мы патрыятычныя песні спяваем, і тое, што песні мясцовых аўтараў выконваем.

–  Чым стаў для вас хор?

– Гэта мая душа, маё жыццё. Хоць пасля траўмы хаджу з кійком, але не магу пакінуць хор: ірвецца мая душа туды, на рэпетыцыі. Дык вось цяперашні кіраўнік хору Уладзімір Навуменкаў прывозіць, адвозіць мяне на рэпетыцыі.

Многія былыя ўдзельнікі па стане здароўе не могуць прыйсці, некаторым жа і 90 год набліжаецца, але пра хор яны ўспамінаюць як пра светлае мінулае.

Бо гэта ж цікава, мы кожнага віншуем з днём нараджэння, адзначаем святы – словам, жывём адной дружнай сям’ёй. Таму і той, хто пакінуў хор, і той, хто зараз спявае, цэняць праведзены тут час і магчымасць паказаць свае таленты гледачам.



 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна 25-годзе адзначыў народны хор ветэранаў вайны і працы Вілейскага Палаца культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика