Чэмпіянат свету па хакеі праходзіць міма Маладзечна
08.05.2014
—
Разное
|
Фота "ГК "Олимпстрой" 2013". Гасцініцы пустуюць, а Лядовы палац “размарозілі”.Ужо заўтра пачынаецца Чэмпіянат свету па хакеі, але ў Маладзечне натоўпу замежнікаў няма. Хаця да Мінска язды на машыне крыху больш за гадзіну, а на электрычцы – амаль дзве, ахвотных пасяліцца на гэты час тут усяго некалькі дзясяткаў чалавек. – Да нас прыехала зусім няшмат людзей, – кажа дырэктар гасцініцы “Маладзечна” Дзмітры Садоўскі. – З Расіі і Латвіі. Засяляліся не групамі, а паасобку. Аднак да чэмпіянату мы падрыхтаваліся. Уся даведачная інфармацыя перакладзеная на англійскую мову. У тым ліку і меню. Нумар на дзве асобы ў гасцініцы “Маладзечна” на Цэнтральнай плошчы каштуе 460 тысяч. А ў гасцініцы “Матэль” непадалёк ад дзіцячага цэнтра “Расток” – каля 300 тысяч. У апошняй, дарэчы, увогуле ніводнага замежніка няма. І папярэдне нумары ніхто не браніраваў. Падчас правядзення ЧС па хакеі ў Маладзечне размарозілі лёд Напярэдадні чэмпіянату хадзілі чуткі, што на лядовай арэне спартыўна-забаўляльнага цэнтра будуць трэніравацца каманды ледзьве не з усяго свету. Казалі пра нарвежцаў, немцаў, фінаў… Мы патэлефанавалі ў прыёмную спартыўна-забаўляльнага цэнтра, каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя чуткі: – Не, мы не рыхтуемся да чэмпіянату. Лёд зараз у нас размарожаны. І будзе размарожаны да 1 ліпеня. Таму ніякіх трэніровак тут праводзіцца не будзе, – патлумачылі нам у прыёмнай. Убачым усё па тэлебачанні Мы пацікавіліся ў маладзечанца, блізкага да хакея, але які пажадаў застацца невядомым, ці паедзеце ён глядзець матчы чэмпіянату ў сталіцу: – Мне прапаноўвалі наведаць матч Расіі з нейкай краінай. Кошт квітка каля 500 тысяч. Гэта не самы танны квіток, былі і па 100 тысяч, але калі я цікавіўся, засталіся толькі такія. І я падумаў, што не настолькі люблю хакей, каб аддаваць паўмільёна за 2 гадзіны задавальнення. Убачу тое самае і па тэлебачанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гасцініцы пустуюць, а Лядовы палац “размарозілі”.
|
|