На трасе Маладзечна – Нарач лось выскачыў на дарогу. Пасажырку шпіталізавалі. 21.by

На трасе Маладзечна – Нарач лось выскачыў на дарогу. Пасажырку шпіталізавалі

27.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На трасе Маладзечна – Нарач лось кідаецца пад колы не ўпершыню. Найчасцей на ўчастку дарогі ад пераезда паміж раёнамі да Даманава. Фота nn.ru.

Гэта ўжо другі выпадак за месяц, калі лось кідаецца пад колы машыны на трасе Маладзечна – Нарач.

Здарэнне адбылося на 85-м кіламетры дарогі ў нядзелю вечарам 25 мая. За рулём “Феата-Пунта” быў 21-гадовы хлопец, паведаміў “РГ” начальнік вілейскай Дзяржаўтаінспекцыі Аляксей Альфер.

У машыне былі яшчэ дзве дзяўчыны, яго аднагодкі. Адна сядзела спераду, другая – ззаду. Усе – маладзечанцы.

Як распавёў кіроўца, яму насустрач рухалася машына. Праз 10 метраў пасля таго, як яны размінуліся, хлопец убачыў лася. Ён пачаў тармазіць, але адлегласць была занадта малая. І лось ударыўся аб машыну.

Аўтамабіль з’ехаў у кювет. Капот, дах, кузаў аўтамабіля пашкоджаныя.

Дзяўчына, якая сядзела побач з кіроўцам, атрымала траўмы. Яе адвезлі ў Вілейскую цэнтральную раённую бальніцу. Кіроўца і другая пасажырка не пацярпелі.

Лось збег.

“Спачатку падумаў, што машына перакулілася”

– Я праязджаў побач з месцам здарэння каля 22 гадзін вечара, – каментуе відавочца Аляксандр. – Убачыў наперадзе аварыйныя сігналы аўтамабіляў. Машын па пяць стаяла з кожнага боку дарогі. Адна была разбітая. Чырвонага колеру. Удар прыйшоўся зверху.

Я спачатку падумаў, што машына перакулілася. У кювеце пацярпелым давалі нюхаць нашатыр. Я спытаўся ў нейкага чалавека, ці ўсе жывыя. Той адказаў, што так, але ў іх шок. Запытаўся, што здарылася. Ён адказаў: “Лось”. І я ўбачыў яго шыю, якая была бачная з кювета.

Крыху пачакаў. Маёй дапамогі не спатрэбілася, і я паехаў. Спецыяльныя машыны тады яшчэ не прыехалі.

Кіроўца мусіць быць напагатове

Аляксей Альфер заўважыў, што летам такія выпадкі здараюцца досыць часта:

– Аднак бываюць і зімой, калі жывёлам няма чаго есці. На дарозе “Маладзечна – Нарач” гэта не першы выпадак. Таму там ёсць адпаведныя знакі. Найчасцей здараецца гэта на ўчастку дарогі ад пераезда паміж раёнамі да Даманава. Каб такой сітуацыі не здарылася з вамі, варта быць вельмі ўважлівым, калі праязджаеце лес. Калі ён і з аднаго боку дарогі, і з другога. Кіроўца не можа ведаць, што там. І ён мусіць быць напагатове.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ўжо другі выпадак за месяц, калі лось кідаецца пад колы машыны на трасе Маладзечна – Нарач.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика