Герою-дзеду ад удзячнага ўнука
21.06.2014
—
Разное
|
Памятны знак у гонар генерал-маёра Івана Лазарэнкі будзе адкрыты ў аграгарадку Гарбавічы Чавускага раёна 25 чэрвеня. Ініцыятарам яго ўстаноўкі стаў унук Героя Савецкага Саюза, намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай гарбальніцы Рыгор Лазарэнка. «Памятны знак з граніту выраблены на грошы спонсараў. Мы ўдзячныя старшыні і намесніку старшыні Чавускага райвыканкама Сяргею Драздоўскаму і Віталю Лебедзеву, якія падтрымалі гэтую прапанову», — падкрэсліў Рыгор Рыгоравіч і ўдакладніў, што яго дзед, камандзір 369-й стралковай дывізіі, загінуў у 1944-м пры вызваленні магілёўскай зямлі. Пахаваны Іван Лазарэнка ў Магілёве, а адна з вуліц горада носіць яго імя. 70-годдзе вызвалення Чавус ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе адзначана яшчэ адной падзеяй — перапахаваннем у аграгарадку Антонаўка астанкаў двух загінуўшых салдат Вялікай Айчыннай вайны. Пошукавыя работы, расказала намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чавускага райвыканкама Юлія Гаранінава, у раёне ідуць ужо тры гады. За гэты час былі знойдзены і ўрачыста пахаваны астанкі дзясяткаў чырвонаармейцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гарбавічах адкрыюць памятны знак у гонар Івана Лазарэнкі
|
|