Хімія анлайн. Другая дыстанцыйная алімпіяда “Інтэрхімік- Ляхавічы” прайшла ў Ляхавіцкім раёне. 21.by

Хімія анлайн. Другая дыстанцыйная алімпіяда “Інтэрхімік- Ляхавічы” прайшла ў Ляхавіцкім раёне

10.02.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другая дыстанцыйная алімпіяда “Інтэрхімік- Ляхавічы” прайшла ў нашым раёне. Праверыць свае веды па хіміі праз інтэрнэт мелі магчымасць як навучэнцы 8-11 класаў школ, так выпускнікі і студэнты.

Рабятам прапаноўвалася на працягу 5 гадзін выканаць 30 тэставых заданняў, рашыць 4 задачы і разабрацца з завочным эксперыментам. Да анлайн-іспытаў далучыліся 35 школьнікаў з
СШ №1, гімназіі, Начаўскай, Малагарадзішчанскай, Востраўскай, Мядзведзіцкай, Тухавіцкай СШ, Дараўскага ВПК “дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Па словах удзельнікаў, заданні былі адначасова і цікавымі, і няпростымі. Але гэта дало магчымасць убачыць прабелы ў ведах па прадмеце і падштурхнула рабят да вывучэння хіміі на больш высокім узроўні.
Па агульнай колькасці набраных балаў першыя месцы ў дыстанцыйнай алімпіядзе сярод 8-11 класаў заваявалі Антон Пальчык (8 клас, гімназія), Вольга Запруцкая (СШ № 1, 9 клас), Таццяна Малахвей (СШ № 1, 10 клас) і Кацярына Дыдышка (Тухавіцкая СШ, 11 клас).
Арганізатары алімпіяды – настаўнік хіміі
СШ № 1 Сяргей Абярган і загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Маргаева павіншавалі пераможцаў анлайн-іспытаў.
Пазмагацца і вызначыць лепшага інтэр-хіміка рабяты змогуць у красавіку, калі пройдзе трэцяя дыстанцыйная раённая алімпіяда.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другая дыстанцыйная алімпіяда “Інтэрхімік- Ляхавічы” прайшла ў нашым раёне. Праверыць свае веды па хіміі праз інтэрнэт мелі магчымасць як навучэнцы 8-11 класаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика