У цэнтры Маладзечна сярод старых дамоў вырасце 9-павярхоўка. Улады кажуць - архітэктурны акцэнт
21.04.2016 18:22
—
Разное
|
За гандлёва-эканамічным каледжам пабудуюць дзевяціпавярховы дом. Пра гэта « — Дзевяціпавярховы дом на 54 кватэры плануецца здаць у студзені 2017 года. Дом будуецца долевым спосабам. Гэта значыць, што людзі, якія жадаюць набыць кватэру ў гэтым доме, заключаюць дагавор і цягам будаўніцтва выплачваюць поўны кошт жылля. Пры гэтым, перад тым як заключыць дагавор з людзьмі, 15% будаўніцтва адбываецца за кошт заказчыка — упраўлення капітальнага будаўніцтва. Жыхары дома № 60 па вуліцы Вялікі Гасцінец абураныя тым, што ў іх пад вокнамі вырасце 30-метровы дом. Ужо сёння, кажуць яны, у двары немагчыма ні пагуляць дзецям, ні падыхаць паветрам пенсіянерам, ні высушыць памытую бялізну. У рэдакцыю звярнулася мясцовая жыхарка Тамара Аляксандраўна: — Мы абураныя тым, што з нашым меркаваннем мясцовыя ўлады нават не вырашылі патрэбным лічыцца. Мы два тыдні бунтуем. Ці нармальна гэта, калі 92-гадовая жыхарка дома выходзіць на вуліцу, каб перагарадзіць дарогу тэхніцы? Тамара Аляксандраўна расказала, што ў сувязі з будаўніцтвам сметніцу з двара рабочыя перасунулі акурат пад вокны жыхароў першага пад’езда. — А хутка пацяплее, вы ўяўляеце, як мы будзем дыхаць гэтым паветрам? Скардзяцца жыхары і на адсутнасць месцаў для паркоўкі ў двары, а таксама на тое, што дзецям цяпер няма дзе пагуляць. — Тут не толькі дзеці гулялі, сюды прыходзілі маладыя людзі займацца спортам, тут жа ўсё для гэтага было: пляцоўка, турнікі. Памятаю, сам тут у маладосці займаўся, а цяпер — унук, — распавядае жыхар дома Валянцін Аляксандравіч. — Нам кажуць, што парк пад бокам. Але да парку не кожны дойдзе. Ды і такой пляцоўкі, як была ў нашым двары, паблізу нідзе няма. Жыхар Руслан прыгадвае, што з просьбай пабудаваць у двары паркоўку хаця б на некалькі месцаў звярталіся да мясцовых уладаў неаднойчы. — Адказ адзін: няма грошай. А нам машыну паставіць няма куды. Былі і з гэтым праблемы. Гаспадар крамы, што месціцца ў нашым доме, неаднаразова выклікаў ДАІ, калі нехта паркаваўся на стаянцы магазіна. Мы нават не супраць гэтага дома, ну што ж зробіш, калі так вырашылі, але можна ж і да нас па-чалавечы паставіцца? Жыхары збіраюць подпісы і думаюць ісці да старшыні Маладзечанскага райвыканкама, каб той разабраўся ў складанай сітуацыі, у яны якой апынуліся. Вадзім Цар на пытанне пра прэтэнзіі жыхароў адказаў: — Гэтыя пытанні можна вырашыць цягам аднаго дня. Сметніца блізка да пад’езда — дык можна яе перасунуць. Дзецям гуляць няма дзе? А як жа парк, які насупраць? Дзевяціпавярхоўка, якая ўжо ў лістападзе вырасце па Вялікім Гасцінцы, 60-а — адзіны вышынны будынак сярод чатырохпавярховых дамоў. Як гэты дом упішацца ў архітэктуру горада, запыталіся мы ў начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Святланы Хрусталёвай. — Будаўніцтва дзевяціпавярховага дома прадугледжанае дэталёвым праектам цэнтральнай часткі горада. Дом па Вялікім Гасцінцы стане пунктам акцэнту. Тут жа непадалёк месціцца 12-павярховы будынак гасцініцы і АТС. Такімі пунктамі-акцэнтамі, акрамя гэтага дома, стануць дамы па вуліцы Валынца, дзе быў дзіцячы садок, у двары па вуліцы Прытыцкага, на вуліцы Машэрава. Згодна з нарматыўнымі дакументамі (Тэхнічны кодэкс існуючай практыкі), мінімальныя адлегласці паміж жылымі, сумежнымі будынкамі і будынкамі на тэрыторыі жылой забудовы не рэгламентуюцца. Жылыя шматкватэрныя, у тым ліку і шматпавярховыя, дамы могуць размяшчацца паралельна адзін аднаму на невялікай адлегласці пры ўмове захавання супрацьпажарных правілаў і нормаў па інсаляцыі (апраменьванне паверхняў сонечным святлом) і асветленасці. Адносна незадаволеных жыхароў суседніх дамоў, Святлана Хрусталёва тлумачыць, што па гэтым будаўніцтве яшчэ ў 2010 годзе прайшлі грамадскія абмеркаванні і тыя, хто хацеў, мог уносіць свае прапановы. — Тады інфармацыя па абмеркаванні доўгі час была апублікаваная на сайце райвыканкама, пра гэта пісалі газеты і здымала сюжэт тэлебачанне. У нас захоўваюцца ўсе пратаколы той сустрэчы. Яшчэ адно пытанне тычылася таго, ці могуць жыхары дамоў адчуваць сябе ў бяспецы, калі побач ідзе будаўніцтва i вышынныя краны працуюць акурат пад вокнамі: — Гэта часовыя нязручнасці, трэба пацярпець. Вядома, усе меры па бяспецы будуць прынятыя. Будзе працаваць і тэхнагляд, і аўтарскі нагляд. Святлана Хрусталёва тлумачыць, што новабудоўлі ў цэнтры горада — гэта адзінае выйсце: — Ніхто нам не дазваляе будаваць на сельскагаспадарчых землях, а ў межах горада ўжо амаль не засталося незабудаваных плямаў. Таму і застаецца толькі будаваць дамы згодна з планам ушчыльнення гарадоў. Сёння на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў стаіць каля 11 000 маладзечанцаў. — А ў новых дамах прадугледжаныя кватэры і для сямей, якія стаяць на чарзе, — кажа Святлана Хрусталёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы абураныя тым, што з нашым меркаваннем мясцовыя ўлады нават не вырашылі патрэбным лічыцца. Мы два тыдні бунтуем. Ці нармальна гэта, калі 92-гадовая жыхарка дома...
|
|