У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам (відэа)
28.04.2016 11:58
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам. Здарэнне адбылося 24 красавіка, відэа з'явілася на YouTube. Як інфармуе , супрацоўнікі ДАІ заўважылі грузавік, які ехаў, віляючы з боку ў бок. Яны спынілі яго і прапанавалі кіроўцу прайсці медасведчанне, паколькі адчувалі пах алкаголя. 49-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці не хацеў праходзіць медасведчанне і спадзяваўся, што вырашыць праблему з дапамогай грошай. Ён прапанаваў даішнікам 2 млн рублёў, каб яны не складалі адміністрацыйны пратакол. Нягледзячы на папярэджанні, ён дэманстратыўна паклаў грошы на панель службовага аўтамабіля. У выніку мужчыну затрымалі. У адносінах яго распачалі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае да 5 гадоў зняволення, інфармуе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Жыткавіцкім раёне п'яны кіроўца спрабаваў даць хабар даішнікам. Здарэнне адбылося 24 красавіка, відэа з'явілася на YouTube. Як інфармуе...
|
|