У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце. 21.by

У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце

03.05.2016 13:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце. У другой палове дня 2 траўня ён патэлефанаваў у абласное упраўленне МНС, назваў сябе і сказаў, дзе ён заклаў выбуховае прыстасаванне — каля службовага ўваходу гіпермаркета. Выпадак рэдкі, паколькі тэлефонныя тэрарысты звычайна не называюць сябе. Таму праблемы з пошукам мужчыны ў праваахоўнікаў не было.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, у гіпермаркеце працавалі сапёры і аператыўнікі. Туды прыязджалі ратавальнікі і медыкі. Аднак ніякай бомбы ў будынку гандлёвага аб'екта не знайшлі. Адзначаецца, што эвакуацыя грамадзян не праводзілася.

З затрыманым мужчынай працуюць следчыя. Яны высвятляюць абставіны і матывы ўчынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце. У другой палове дня 2 траўня ён патэлефанаваў у абласное упраўленне МНС,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика