Дзяўчынка, якая звалілася з сёмага паверху, прыйшла ў прытомнасць. 21.by

Дзяўчынка, якая звалілася з сёмага паверху, прыйшла ў прытомнасць

04.05.2016 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sputnik.by

Прыйшла ў прытомнасць двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха жылога дома ў Мінску. Яе стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Здарэнне адбылося ў аўторак, 3 траўня, у мікрараёне Каменнная Горка. Дзяўчынка звалілася з акна, калі дадому вярталася яе старэйшая сястра. Малодшая дзяўчынка адчыніла акно, каб памахаць ёй, і звалілася.

Асноўнай версіяй праваахоўнікі назвалі няшчасны выпадак.

Следчыя адразу правялі агляд месца падзення, а таксама кватэры, з акна якой выпала дзіця. Па словах Ганчаровай праверка працягваецца, следчыя высвятляюць абставіны падзення дзяўчынкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sputnik.by Прыйшла ў прытомнасць двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха жылога дома ў Мінску. Яе стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика