Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая дзяўчынка. 21.by

Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая дзяўчынка

12.05.2016 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая і лёгка апранутая дзяўчынка. Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы 11 траўня. Як піша "Рэгіянальная газета", у міліцыю патэлефанаваў мужчына, які выгульваў сабаку і заўважыў дзіця. На месца здарэння выехалі міліцыянеры, якія знайшлі яго і завезлі ў дзіцячую гарадскую бальніцу. Стан дзяўчынкі здавальняючы, працягваюцца абследаванні.

Як распавядае загадчык бальніцы Cяргей Рылаў, дзяўчынка толькі назвала сваё імя — Ангеліна. Яна не змагла назваць сваё прозвішча і імя бацькі. Узрост медыкі вызначылі прыблізны. Пошукам бацькоў дзіцяці займаліся праваахоўнікі. Яны ўжо даведаліся, хто маці дзяўчынкі, але дзе яна знаходзіцца, невядома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Уначы па Маладзечне гуляла 3-гадовая босая і лёгка апранутая дзяўчынка. Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы 11 траўня. Як піша "Рэгіянальная газета", у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика