П'яны гродзенец спрабаваў пераплысці Нёман
23.05.2016 11:01
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА 39-гадовы жыхар Гродна ў мінулыя выходныя вырашыў адкрыць для сябе купальны сезон і пераплысці Нёман. Гэтая спроба магла б скончыцца трагелыяй, калі б не дапамога ратавальнікаў, перадае Дзяжурны ў раёне ратавальнай станцыі "Ласосна" пабачыў, як тоне чалавек. Ратавальнікі паспяшаліся яму на дапамогу і выцягнулі мужчыну з вады. Выявілася, што гродзенец выпіў і вырашыў пераплысці раку, аднак не разлічыў сілы: на сярэдзіне дыстанцыі сілы ў яго скончыліся. У гродзенскім Таварыстве ратавання на водах кажуць, што купацца яшчэ рана. Сярэдняя тэмпература вады ў вадаёмах Гродзеншчыны — каля плюс 15-17 градусаў. А камфортнай для купання лічыцца тэмпература ад +20 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 39-гадовы жыхар Гродна ў мінулыя выходныя вырашыў адкрыць для сябе купальны сезон і пераплысці Нёман. Гэтая спроба магла б скончыцца трагелыяй, калі б...
|
|