Дзеянні лекараў пры трагедыі ў Гродне праверыць камісія Мінздароўя. 21.by

Дзеянні лекараў пры трагедыі ў Гродне праверыць камісія Мінздароўя

01.06.2016 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Дзеянні лекараў пры трагедыі ў гродзенскай паліклніцы правярае камісія Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака.

Раней паведамлялася, што 31 траўня ў гродзенскай дзіцячай паліклініцы №1 Гродна шасцігадовая дзяўчынка памерла пасля прышчэпкі супраць адзёру, паратыту і краснухі.

Камісія Мінздароўя ўжо працуе ў паліклініцы. "Спецыялісты на чале з дырэктарам РНПЦ "Мацi i дзiця" Канстанцінам Вільчуком вывучаюць абставіны здарэння, дакументацыю лячэбнай установы. Таксама вывучаецца парадак, алгарытм дзеянняў персаналу паліклінікі, брыгады хуткай дапамогі падчас надзвычайнай сітуацыі", — паведаміў Андрэй Стрыжак. Ён лічыць заўчасным казаць аб прычынах здарэння.

Сваё ўнутранае расследаванне праводзіць упраўленне аховы здароўя. Следчы камітэт паведамляў, што прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая даследуе, ці ёсць сувязь паміж увядзеннем вакцыны і смерцю дзіцяці. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыкамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Дзеянні лекараў пры трагедыі ў гродзенскай паліклніцы правярае камісія Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика