Фотафакт: каля "Мінск-Арэны" перакуліўся вайсковы аўтамабіль. 21.by

Фотафакт: каля "Мінск-Арэны" перакуліўся вайсковы аўтамабіль

02.06.2016 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота даслала відавочца здарэння Ганна.

Каля 10-й раніцы 2 чэрвеня ў раёне "Мінск-Арэны" перакуліўся вайсковы аўтамабіль. Паведамленні аб сур'ёзнай аварыі з удзелам вайсковага транспарту з'явіліся ў сацсетках. Адна з відавочцаў аварыі даслала Еўрарадыё фота з месца падзей і расказала пра тое, што ўбачыла.

"Вось зараз уязджала ў горад па праспекце Пераможцаў, у 10 гадзін. Вельмі вялікі корак утварыўся, машыны стаяць, аб'язджаюць. Я калі бліжэй пад'ехала, то ўбачыла вялікую вайсковую машыну з надпісамі "Меддапамога". Яна была перакуленая, ляжала па цэнтры дарогі ўверх коламі. Яшчэ адна легкавая стаяла побач разбітая. "Хуткія дапамогі" стаяць, шмат даішнікаў, таксама вайскоўцы. Я так разумею, яны там ехалі. Магчыма, рыхтаваліся да параду, да святкаванняў", ― расказвае Еўрарадыё відавочца Ганна.

Вайсковая тэхніка ў горадзе знаходзіцца ўжо некалькі дзён. Ідзе актыўная падрыхтоўка да параду, прымеркаванага да 3 ліпеня, Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Афіцыйных каментароў наконт здарэння пакуль няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота даслала відавочца здарэння Ганна. Каля 10-й раніцы 2 чэрвеня ў раёне "Мінск-Арэны" перакуліўся вайсковы аўтамабіль. Паведамленні аб сур'ёзнай аварыі з удзелам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика