Страшнае ДТЗ у Хоцімскім раёне: машына ўрэзалася ў дрэва і разбілася ўшчэнт
05.06.2016 11:16
—
Разное
|
Страшнае ДТЗ адбылося ў ноч на 5 чэрвеня ў Хоцімскім раёне. Аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” пры нявысветленых абставінах з’ехаў з дарогі каля вёскі Янаўка і ўрэзаўся ў дрэва. Пры гэтым аўтамабіль разнесла ўшчэнт. Кіроўца 1990 года нараджэння, жыхар Магілёва апынуўся заблакаваным у пакарэжаным аўто. Выратавальнікі вызвалілі яго пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, пасля чаго мужчына быў шпіталізаваны ў Касцюковіцкую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі Хоцімскай раённай ДАІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшнае ДТЗ адбылося ў ноч на 5 чэрвеня ў Хоцімскім раёне. Аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” пры нявысветленых абставінах з’ехаў з дарогі каля вёскі Янаўка і...
|
|