У аўтааварыі загінуў вядомы беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг Яўген Сантоцкі
15.06.2016 16:04
—
Разное
|
Фота: onliner.by Увечары 14 чэрвеня ў ДТЗ у Валожынскім раёне Міншчыны загінуў вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі для хірургічных хворых 9-й гарадской клінікі Мінска Яўген Сантоцкі, перадае Паведамляецца, што загінуламу лекару было 36 гадоў. У яго засталіся жонка і васьмігадовы сын. Галоўны лекар 9-й лякарні Валерый Кушнірэнка распавёў, што Сантоцкі быў удзельнікам першай трансплантацыі печані ў нашай краіне. Ён арганізаваў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі для хірургічных хворых і кіраваў гэтым аддзяленнем з першага дня. У ДАІ паведамілі, што аўтааварыя адбылася каля 18-й гадзіны на трасе Мінск — Гродна каля вёскі Пяршаі Валожынскага раёна. Сантоцкі ехаў на "Міцубісі" і выехаў на сустрэчную паласу. Там яго аўто сутыкнулася з фурай "Рэно". Доктар загінуў на месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by Увечары 14 чэрвеня ў ДТЗ у Валожынскім раёне Міншчыны загінуў вядомы анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі...
|
|