Без электрычнасці былі 839 населеных пунктаў Беларусі
04.07.2016 13:22
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла наступствы стыхіі, якая абрынулася на Беларусь 3 ліпеня. Як паведамляла Еўрарадыё, у розных рэгіёнах нашай краіны прайшлі залевы, навальніцы з моцным ветрам (парывы да 21 метра за секунду), градам. Без электрычнасці былі 839 населеных пунктаў нашай краіны, 105 сельскагаспадарчых будынкаў і 2838 трансфарматарных падстанцый. Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць рамонтныя брыгады. Вядома, што ў Мінску былі 8 выпадкаў падзення дрэваў, пры гэтым былі пашкоджаныя 7 аўтамабіляў. Пацярпелых не было. Больш падрабязна гл. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла наступствы стыхіі, якая абрынулася на Беларусь 3 ліпеня. Як паведамляла Еўрарадыё, у розных...
|
|