Падчас смерчу ў Шаркаўшчыне траўмы атрымалі трое чалавек. 21.by

Падчас смерчу ў Шаркаўшчыне траўмы атрымалі трое чалавек

12.07.2016 09:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

Падчас учорашняга смерчу ці тарнада (менавіта так называюць стыхію відавочцы) у Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі трое чалавек. Іх шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці.

У пасёлку ідуць аднаўленчыя працы. Моцны вецер пашкодзіў дахі дзясяткаў дамоў у пасёлку, павыбіваў шкло ў вокнах, вырываў дрэвы, перакуліў два краны на чыгуначнай станцыі. Каля Шаркаўшчыны на аўтадарозе перакулілася фура. У вёсцы Маркі пацярпелі тры фермы.

Адзначаецца, што стыхія часткова закранула суседнія Глыбоцкі і Ушацкі раёны. Там былі пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Падчас учорашняга смерчу ці тарнада (менавіта так называюць стыхію відавочцы) у Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) траўмы рознай ступені цяжкасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика