Сведкі: Пасля выбуху Шарамета дасталі з машыны жывога
20.07.2016 11:28
—
Разное
|
Фота: Украінская праўда Журналіст Павел Шарамет, які загінуў сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева, пасля выбуху быў яшчэ жывы. Як перадае тэлеканал У эфіры тэлеканала NewsOne іншы сведка, які назваўся Аляксеем, распавёў, што ехаў на сваім аўто, калі ўзарвалася машына Шарамета. Аўто, у якім быў журналіст, спынілася на скрыжаванні і ў тую ж секунду выбухнула. Пасля выбуху ён спыніўся і выйшаў з машыны. Іншыя людзі, які бачылі здарэнне, казалі, нібы ўзарваўся газ і асцерагаліся паўторнага выбуху. Аляксей пабаяўся падысці бліжэй. Па яго словах, на месца здарэння прыехалі адразу тры машыны хуткай, прычым літаральна праз пяць хвілінаў. З машыны пацярпелага эвакуявалі відавочцы да прыезду хуткай. “Яго выцягнулі відавочцы, паклалі на тканіну. Потым яго з гэтай тканіны паклалі на насілкі, але ён ужо быў у агоніі. У яго былі кансульсіі: нага адарваная, рука перабітая ў некалькіх месцах, твар вельмі збялелы”, — распавёў журналістам Аляксей. Здарэнне адбылося сёння каля 7.45 ва ўкраінскай сталіцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Шарамет быў за рулём аўто, якое належала кіраўніцы выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле. Яе самой у машыне не было. Украінскія праваахоўнікі кваліфікавалі інцыдэнт як забойства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Украінская праўда Журналіст Павел Шарамет, які загінуў сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева, пасля выбуху быў яшчэ жывы. Як перадае тэлеканал ТСН, пра гэта...
|
|