Жыхар Віцебска захоўваў дома больш за 20 кілаграмаў марыхуаны
25.07.2016 20:56
—
Разное
|
Жыхар Віцебска захоўваў дома больш за 20 кілаграмаў марыхуаны. Буйную партыю высушанай "травы" знайшлі ў кватэры затрыманага, а таксама на тэрыторыі дачнага дома. Схаваныя наркотыкі былі ў некалькіх спецыяльна абсталяваных тайніках. Вядома, што вырошчваў марыхуану мужчына самастойна. Пад плантацыі выбіраў закінутыя зямельныя ўчасткі ў Віцебскім раёне. Частка ўраджаю расла ў лесе. Акрамя марыхуаны, у доме знайшлі курыльныя трубкі, шалі і ўпаковачныя пакеты, "Затрыманы растлумачыў, што вырошчваў асабіста для сябе. Нягледзячы на вялікія аб'ёмы, растлумачыў, што з'яўляецца наркаманам са значным стажам ўжывання наркотыкаў. Факт захоўвання ён прызнае, але факт вырошчвання і захоўвання з мэтай збыту адмаўляе. Праводзяцца мерапрыемствы па зборы доказаў пра яго дачыненне да збыту наркатычных сродкаў", ― гавораць міліцыянты. Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа. Артыкул прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Віцебска захоўваў дома больш за 20 кілаграмаў марыхуаны. Буйную партыю высушанай "травы" знайшлі ў кватэры затрыманага, а таксама на тэрыторыі дачнага дома....
|
|